Калі класічныя і папулярныя славутасці Рыма вам ужо добра знаёмыя, то прапаную адправіцца крыху далей ад турыстычных маршрутаў і паглядзець на старажытнарымскі акведук Аква-Клаўдзія. Руіны гэтага гістарычнага збудавання адносяцца яшчэ да першага стагоддзя нашай эры, а будаўніцтва пачалося па загадзе імператара Гая Юлія Цэзара, больш вядомага як Калігула.

Работы над гэтым аб’ектам скончыліся ў 52 годзе, але ўжо пры імператары Клаўдзіі. У выніку гэты водаправод стаў 8 па ліку акведукам які забяспечваў Рым чыстай вадой і лічыўся адным з «Чатырох вялікіх акведукаў Рыма».

Агульная працягласць акведука складала каля 69 кіламетраў, але большая ягоная частка размяшчалася пад зямлёй. Сёння ад гэтай старажытнай канструкцыі захаваўся толькі невялікі ўчастак, руіны якога як раз знаходзяцца ў гарадскім парку Aquaduct Park.

Высокія аркады акведука былі складзеныя з буйных блокаў, а на самым версе ішла невялікая гарлавіна па якой і цякла вада ў Рым.


Сваімі памерамі акведук Аква-Клаўдзія значна саступае падобным збудаванням, напрыклад іспанскаму Сеговіі, але шпацыруючы міма аркадаў гэтай старажытнай канструкцыі захапляешся інжынернаму мастацтву майстроў тых часоў.

На здзіўленне, пра гэтае старажытнарымскае збудаванне не так і шмат інфармацыі. Прычына гэтаму зразумелая і даволі відавочная – для рымлян гэта быў тыпавы “водаправод”, хоць і даволі значны.

Сёння ўздоўж руін акведука пралягае эка-сцежка для шпацыру.

Дайшоўшы да краю парку можна ўбачыць фермы дзе вырошчваюць авечак, – тут ужо пачынаецца зусім іншы Рым.

Каб паглядзець руіны, прасцей за ўсё даехаць да станцыі метро Lucio Sestio, альбо Giulio Agricola, адкуль пешшу ісці некалькі хвілін. Ніжэй кропка з размяшчэннем акведука Аква-Клаўдзія на мапе:
Калі будзеце ў Рыме, то раю наведаць тэрмы Каракаллы – гэта яшчэ адна не самая турыстычная славутасць горада. Таксама па магчымасці адпраўляйцеся ў падарожжа па Італіі, напрыклад на цягніку ў Фларэнцыю.












