Петрапаўлаўская царква ў мястэчку Валеўка

У аграгарадку Валеўка можна паглядзець даволі цікавую царкву, – помнік беларускага народнага драўлянага дойлідства. Мяркуецца, што першапачткова на гэтым самым месцы, у 1685 годзе, быў заснаваны касцёл дамініканцаў па загаду Стэфана Курча. Але у 30-ыя гады, 19 стагоддзя, храм перадалі ў праваслаўны прыход, з часам царква асвечана ў гонар Святых Пятра і Паўла.

5 старых драўляных цэркваў Беларусі
2025
5 старых драўляных цэркваў Беларусі
2020

На мяжы 1840 гадоў, былі разабраны бакавыя вежы, якія даволі тыповыя і уласцівыя каталіцкім храмам таго часу.

Старое фота царква ў вёсцы Валеўка
пачатак 20ст. Крыніца: be.wikipedia

У 1870 годзе ўзводзіцца невялічкая брама-званіца, дарэчы захаваўся здымак таго часу, на якім бачны усе гэтыя перабудовы.

Петрапаўлаўская царква ў мястэчку Валеўка

Вежа-званіца, якая размешчана перад уваходам у Петрапаўлаўскую царкву, збудавана ўжо ў 1930 годзе замест старой званіцы.

Валеўка старая царква

Валеўка царква

Царква размешчана на ўзвышшы і таму добра бачная з трасы. Гэты храм дзейны і яго можна наведаць пад час службаў. Дабрацца ў гэты край будзе нескладана, Валеўка знаходзіцца прыблізна за 15 кіламетраў ад Навагрудка, калі ехаць па трасе Р5 Баранавічы-Навагрудак.

Царква Святога Георгія ў Астроўках

Вёска Астроўкі (націск на другі склад) знаходзіцца ў Нясвіжскім раёне, Мінскай вобласці, а галоўная славутасць – драўляная царква сярэдзіны 19 стагоддзя.

Царква Святога Георгія ў Астроўках

Калісьці гэтыя землі належалі роду Пратасевічаў, пры якіх і будавалася гэтая царква. Адзіным напамінам пра гэты факт, служыць невялічкая капліца-надмагілле перад уваходам у храм.

Царква ў вёсцы Астраўкі

Драўляная царква Святога Георгія ў вёсцы Астраўкі

Дакладная дата будаўніцтва царквы ў Астроўках невядомая. Найбольш верагодная версія – гэта 1844 года. Храм узвялі на месцы старой царквы ў традыцыйным стылі народнага дойлідства (так часта будавалі ўніяцкі храмы).

Царква Астраўкі

Вёска Астраўкі, Мінская вобласць

Цікава, што на суседняй вуліцы стаяў сядзібны дом Пратасевічаў, але падчас Другой сусветнай вайны яго спалілі. За савецкім часам на тым месцы пабудавалі механічны двор калгаса “Астроўкі”. Нягледзячы на ​​блізкасць да сядзібы, драўляная царква не пацярпела. Дзіўна, але яна нават не была зачынена ў пасляваенныя гады і тутака перыядычна праходзілі службы.

Царква ў вёсцы Астраўкі

Храм стаіць на вуліцы Зялёная, дом 1а. Побач ёсць з’езд на вёску Прасці, дзе можна ўбачыць адноўленую каплічку тых самых Пратасевічаў.

Мікалаеўская царква 19 стагоддзя ў Воўчыне

Воўчын – гэта даволі буйная вёска Камянецкага раёна, Брэсцкай вобласці. У гісторыі  мястэчка вядома яшчэ з 16 стагоддзя, як валоданне роду Солтанаў, а затым Сапегаў, Пуслоўскіх, Нарбутаў і Чартарыйскіх. Пры апошніх быў пабудаваны раскошны палац, праўда да нашых дзён будынак не захаваўся. Што тады цікавага паглядзець у Воўчыне? Галоўная славутасць – Траецкі касцёл, ён жа капліца-пахавальня апошняга караля Рэчы Паспалітай. Па суседстве таксама стаіць і яшчэ адзін храм, праваслаўны, – царква Святога Мікалая.

Мікалаеўская царква 19 стагоддзя ў Воўчыне

Імаверная дата будаўніцтва – 1841 год. Лічыцца, што ў гэты год быў пабудаваны (альбо перабудаваны) асноўны аб’ём храма, а ўжо бліжэй да канца 19 стагоддзя дабудавана трох’ярусная вежа-званіца.

Праваслаўны храм Воўчын

У шмат якіх крыніцах сустракаецца інфармацыя, што царква будавалася на месцы былой ратушы. Аднак гэта падаецца малаверагодным, бо калі б у Воўчыне была калісьці ратуша, то, напэўна, тады захаваліся бы і нейкія пацверджаныя звесткі.

Мікалаеўская царква ў Воўчыне

Па архітэктуры храм можна аднесці да псеўдарускага стылю. Знайсці гэтую цікавостку Воўчына не складзе вялікай працы, Мікалаеўская царква размешчана на цэнтральнай вуліцы Леніна. Па суседстве з Воўчынам ёсць вёска Грымяча, дзе можна паглядзець сядзібу Пузынаў.

Драўляная царква ў Моладава

У вёсцы Моладава звярніце ўвагу на Спаса-Узнясенскую царкву. Гэты драўляны храм быў пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя як уніяцкі. Затым, пасля падаўлення паўстання 1863 года, царква перабудавана па праваслаўных канонах народнага дойлідства.

Драўляная царква ў вёсцы Моладава

На старой літаграфіі Напалеона Орды, зробленай у 1864 годзе, можна ўбачыць як выглядаў храм першапачаткова.

Драўляная царква ў вёсцы Моладава
Напалеон Орда, сярэдзіна 19 стагоддзя

Як відаць невялічкую званіцу перад храмам знеслі, наўзамен пабудаваўшы 3-узроўневую шатровую. Сіметрычныя вежкі таксама прыбралі, замест іх усталявалі невялікую цыбульную глаўку.

Драўляная царква ў Моладава

Храмы Беларусі - Моладава

Яшчэ адзін цікавы элемент царквы ў Моладава – звон, які адлілі яшчэ ў 1583 годзе па замове Сымона Война (уладальнік былога маёнтку). Ліццё выканаў Марцін Гофман, упрыгожыўшы яго рэнесанснымі арнаментамі і радавым гербам Войнаў. Праўда пасля будаўніцтва новага каменнага храма, старажытны звон перанеслі, пакінуўшы царкву зачыненай.

Старадаўняя царква ў вёсцы Моладава

Узнесеная царква ў Моладава

Зараз абедзве цэрквы ў Моладава маюць назвы “Спаса-Узнясенская”, знаходзяцца ў самым цэнтры вёскі. Дарэчы, калісьці ў Моладава размяшчалася сядзіба Скірмунтаў, пры якой пабудавалі фамільную капліцу-пахавальню. Калі будзеце ў гэтым краі – абавязкова наведайце.

Храм 18-га стагоддзя ў Агародніках

Агароднікі – гэта невялічкая вёска ў Камянецкім раёне, Брэсцкай вобласці, якая размешчана на рацэ Пульва. Галоўная і найбольш цікавая славутасць – гэта драўляная Свята-Ануфрыеўская царква.

Агароднікі, Брэсцкая вобласць

Будынак датуецца 1730 годам, аднак першапачаткова тут быў збудаваны касцёл, які пасля падаўлення паўстання 1863 года закрылі. Некаторы час той храм пуставаў, а затым у 1868 годзе ён перабудаваны і асвечаны ў гонар Святога Ануфрыя.

Свята-Ануфрыеўская царква ў вёсцы Агароднікі

Царква – помнік архітэктуры драўлянага дойлідства, па форме даволі простая, без асаблівых дэкаратыўных вынаходстваў.

Драўляная царква ў вёсцы Агароднікі

Перад уваходам прыбудавана трох’ярусная вежа-званіца, аб’яднаная з прытворам царквы. Першы яе ярус выкананы з каменя, а два наступных – з дрэва.

Агароднікі, Беларусь

Царква знаходзіцца ў Агародніках (гэтая вёска па суседстве з аграгарадком Ставы). Каб патрапіць да храма трэба прайсці або праехаць праз масток.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь