Звычайная зелянушка – своеасаблівы яркі “верабей”, асабліва гэта датычацца самцоў, яны маюць у сваёй афарбоўцы аліўкавы і зялёныя колеры. Таксама гэтыя ўюрковыя птушкі вылучаюцца палоскай жоўтага колеру па краі крылаў і магутнай дзюбай, якая падобна трохі на дзюбу таўстадзюба.


Самцы Carduelis chloris буйнейшыя і больш прыкметныя чым самкі, так звычайна і заведзена ў птушыным свеце.

Самкі яшчэ больш падобныя на вераб’ёў па афарбоўцы і ў іх замест зялёнага пераважае светла-шэры. Аднак адметная жоўтая палоска дапамагае адразу апазнаць гэтую птушку яшчэ здалёк.


У Беларусі зелянушка сустракаецца на працягу ўсяго года. Птушку можна ўбачыць як у лясным масіве, так і ў гарадскіх парках. Напрыклад, здымкі з гэтага артыкула зроблены каля Чыжоўскага вадасховішча ў Мінску.


Пры яркім сонцы зелянушку часам можна зблытаць з чыжом.









