Заранка (Erithacus rubecula) – гэта шматлікая і часта сустракаемая лясная птушка з сямейства мухалоўкавых. Знешне Малінаўка (так гэтую птушку таксама называюць) даволі лёгка пазнаваема, адметная рыса – гэта яркая аранжавая пляма, якая закранае шыйку, частку брушка і пыску. Менавіта па гэтай афарбоўцы вы лёгка апазнаеце Заранку.

Як выглядае птушка заранка

Заранка фота і апісанне

Астатняе цельца ў птушкі светла-шэрае з адлівам аліўкавага, а дзюба і вочы – чорныя. Памерамі крыху саступае звычайнаму палявым вераб’ю, у сярэднім 13-14 сантыметраў.

Як выглядае птушка Заранка, Малінаўка.

Адна з цікавых асаблівасцяў заранак – гэта тое што спяваюць не толькі самцы, але і самкі, хоць іх спевы і не такія разнастайныя. Дарэчы знешне самцы і самкі адрозніваюцца зусім нязначна.

ЗаранкаУ Беларусь, Заранка павяртаецца дастаткова рана, ужо ў сярэдзіне сакавіка гэтых птушак можна сустрэць у лясах. Адлятаць у вырай пачынаюць у верасні, аднак некаторыя з птушак затрымліваюцца аж да першага снегу.

Птушка Малінаўка

Аснова харчавання – казуркі, аднак па восені Заранка можа дадаць у рацыён ягады і нават заляцець да кармушкі за семечкамі.

Заранка птушка фота

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь