У Мінску пройдзе воркшоп для падлеткаў «Першыя»

Дзе: VOKA CINEMA (ГЦ Dana Mall, м. «Усход», вул. Пятра Мсціслаўца, 11)

Калі: 7 снежня 2019 г. з 11:00 да 13:00

Спікеры распавядуць, як пераадолець страх публічнага выступлення, як рэагаваць на пытанні з залы, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў. Пра іншыя карысныя лайфхакі ўжо зараз можна даведацца з першага эпізоду падкаста «Першыя».

Спікеры:

✔ Дзмітрый Смірноў – спікінг-коўч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы;

✔ Ірына Дубовік – CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON.

Прыняць удзел у воркшопе могуць ўсе старшакласнікі краіны – навучэнцы 9-х, 10-х і 11-х класаў. Для гэтага дастаткова толькі прайсці рэгістрацыю.

Воркшоп праводзіцца ў рамках спецыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. На дадзены момант арганізацыйны камітэт праводзіць збор заявак. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Отправить ответ

Залогиньтесь, чтобы комментировать
  Подписаться  
уведомления