Даволі часта на вадаёмах Беларусі можна ўбачыць вадаплаўную птушку з незвычайным каўняром – гэта Вялікая Коўра (Вялікая Паганка), больш вядомая як Чомга. Для нашых шырот птушка лічыцца пералётнай, вяртаецца на гнездаванне напрыканцы сакавіка – пачатку красавіка. Увесь час коўра праводзіць на вадзе і амаль не выходзіць на бераг, ды і лётае рэдка.

Як выглядае птушка Чомга?

Коўра вялікая ці Паганка – апісанне і фота

Вялікая Коўра па памерах крыху саступае качцы і звычайна птушкі не перавышаюць 50 сантыметраў.

Што за птушка Паганка?

Вялікую Паганку (Podiceps cristatus) лёгка пазнаць дзякуючы доўгай цёмна-рудай шыі і пучкам пёраў на галаве, якія нагадваюць мудрагелісты капялюшык (узімку іх дарэчы няма). Акрамя таго ў птушкі выцягнутая дзюба і такія насычаная чырвоныя вочы.

Птушка Чомга апісанне і фота

За птушкай-паганкай асабліва цікава назіраць увесну, калі пачынаецца шлюбны перыяд. Самец і самка ладзяць сапраўдную імпрэзу на вадзе з гучнымі крыкамі і “танцамі”.

Птушка Коўра (Чомга)

Лагічна што ў гэтых птушак і птушаняты выглядаюць дзіўна, але міла: маюць паласатую, чорна-белаю афарбоўку шыі, якая нагадвае па колеры зебру.

Чомга з птушанятамі

Вялікая коўра - птушаняты

Сустрэць коўру можна на розных вадаёмах, гэтыя птушкі будуюць невялічкія гнёзды наводдаль ад берагоў.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь