Вандроўная віктарына па гарадах Беларусі

Віктарына: а ці здагадаецеся што за горад на фота?

А давайце паспрабуем адказаць што за населеныя пункты на гэтых фота. Сабраў для вас 10 здымкаў са сваіх апошніх вандровак па Беларусі.

1 / 10

1. Кажуць, што гэта адзін з самых маленькіх гарадоў Беларусі, але цікавостак тут сапраўды шмат, нават рэшткі замка можна паглядзець! Пазналі горад?

Высокае замак Сапегаў

2 / 10

2. Не адным марозівам і сырам вядомы гэты горад у Брэсцкай вобласці! Так тут напрыклад можна паглядзець будынак былой сінагогі 19 стагоддзя. А што гэта за населены пункт Беларусі, вы здагадаліся?

Руіны сінагогі ў Кобрыне

3 / 10

3. Гэтую вежу вы дакладна пазналі, а вось дзе яна знаходзіцца?

Камянецкая вежа - унікальны помнік архітэктуры Беларусі

4 / 10

4. У гэтым горадзе ёсць свой сапраўдны палацык і да таго ж асіметрычнай формы! А яшчэ герб горада, які дарэчы зацверджаны ажно ў 1589 годзе, выглядае амаль як лагатып у машын Alfa Romeo. Што гэта за горад?

Сядзіба Швыкоўскіх у Пружанах

5 / 10

5. А што гэта за горад? Тут шмат старой і невысокай забудовы, багатая яўрэйская спадчына, а мясцовыя кажуць "саліць пары".

Бабруйск

6 / 10

6. А дзе знаходзіцца вось гэты храм? Сёння царква, але першапачатковая камяніца была касцёлам пры кляштары дамініканцаў

Спаса-Праабражэнская царква ў Ракаве

7 / 10

7. Галоўная цікавостка гэтага горада - касцёл Святога Лаўрэна (ён на здымку), а яшчэ ў гэтым горадзе ўсталяваны помнік Рыгору Барадуліну!

Ушачы

8 / 10

8. А ў якім горадзе стаіць такі магутны храм?

Старадаўні касцёл Святога Міхала ў Смаргоні

9 / 10

9. Кажуць, што летам гэты горад становіцца адным з самых папулярных турыстычных напрамкаў у Беларусі, мо так і ёсць. А што за ён?

Горад Браслаў

10 / 10

10. Кажуць, што гэта горад мае самы ўзгорысты рэльеф у Беларусі. Цікавостак тутака таксама хапае, вось на фота напрыклад - сабор Святога Міхаіла Арханёла. А што гэта за горад?

Гарады Беларусі

Ваш результат:

2 КОММЕНТАРИИ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь