Нясвіж – гэта адзін з самых папулярных турыстычных гарадоў Беларусі і калі палац Радзівілаў звычайна наведваюць усё, то пра невялічкія славутасці часам забываюць. Так напрыклад у цэнтры Нясвіжа ёсць даволі незвычайная пабудова – дом рамесніка, ён размешчаны за гарадской ратушай. Месца таксама вядома як “дамок на кірмашы”. Узвялі гэты будынак яшчэ ў 1721 годзе, з рысамі архітэктуры барока.
За сваю доўгую гісторыю, “Дом рамесніка” неаднаразова перабудоўваўся. Мяняліся ўладальнікі і канешне прызначэнне будынка. У свой час тут быў гандлёвы павільён, склад, нейкі перыяд нават гатэль.

За ваенным часам дамок быў закінуты і стаяў амаль занядбаным.

Цікавы момант у тым, што будынак не цалкам цагляны, як можа падацца спачатку. Другі паверх – драўляны.

“Дом на рынку” у Нясвіжы быў рэканструяваны напрыканцы 90-ых.
Знайсці гэтую цікавостку будзе лёгка, ніжэй адзнака на мапе:
Побач з гэтым будынкам можна таксама паглядзець ратушу і гандлёвыя рады.