Ужо ў сёмы раз адбудзецца міжнародны купальскі фестываль “СВЯТА СОНЦА” 2024, які пройдзе ў музейным комплексе Дудуткі 22 і 23 чэрвеня. Вас чакае сапраўдная феерыя Фолку і Агню з насычанай забаўляльнай праграмай.

Што будзе: FOLK&FIRE фестываль “СВЯТА СОНЦА”

Когда: 22 –23 чэрвеня, 2024 года

Где: Дудуткі , Мінская вобласть

Квіткі: 70 рублёў (дзіцячы – 30), анлайн – тут, таксама можна будзе набыць у касах музейнага комплексу “Дудуткі”.

Купальский фестиваль “СВЯТА СОНЦА” 2024

Паглядзіце як праходзіў фестываль летась у 2022.

Што чакае на фестывалі?

Традыцыйна адмысловую ўвагу арганізатары ў 2024 году надаюць open-air канцэрту, выступам вогненных тэатраў і рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаў. “СВЯТА СОНЦА” аб’ядноўвае ў сабе адразу некалькі асобных мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай канцэпцыяй:

  • Фестываль агню і піратэхнікі;
  • Open-air канцэрт з удзелам гуртоў ethnic/folk/folk-rock/folk-metal, а таксама сумежных напрамкаў;
  • Вялікі кірмаш майстроў-рамеснікаў, этна-пляцоўкі, фотазоны, арт-аб’екты на купальскую тэматыку і спартыўныя зоны;
  • Абрадавыя і забаўляльныя блокі на працягу ўсяго фестывалю.

Купальский фестиваль “СВЯТА СОНЦА” 2023

Таймінг фестывалю

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю “СВЯТА СОНЦА” пачнецца 22 чэрвеня а 11.00 і працягнецца да поўначы. Завяршальным этапам асноўнай праграмы будзе факельнае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю да берага ракі Пціч, дзе традыцыйна запалаюць купальскія вогнішчы.

Как прошло Свята Сонца 2022

Хто будзе выступаць?

Музычная частка будзе прадстаўлена наступнымі калектывамі з Беларусі:

13.30 – 14.20 – “Гурба”

14.20 – 15.20 – “КаС”

15.20 – 16.10 – «Сарматы»

16.10 – 17.00 – «Кірчук Іван»

17.00 – 18.00 – “Fishtank”

18.00 – 19.00 – «Дудараў»

19.00 – 20.00 – “Племя”

20.00 – 21.00 – *SPECIAL GUEST*

21.00 – 23.00 – Фестываль вогненнага шоу;

22.50 – 23:30 – «EvthanaziA»

23.30 – 00.20 – “Ciemra”

Свята Сонца 2019 отчёт

Фестываль агню і піратэхнікі

Выступленне артыстаў пройдзе з 21.50 да 23.00. Вас чакае феерыя агню і піратэхнікі, яркія касцюмы і вобразы акцёраў, складаная тэхніка выканання і фантастычныя трукі на працягу 3-х гадзін будуць захапляць гасцей фестывалю. Выступяць:

21.20 – 21.30 – Сольны выступ: Аляксандр Коўзік

21.35 – 21.55 – “Insane”, Гомель;

21.55 – 22.05 – «Кетры», Мінск;

22.05 – 22.20 – “ETERE theatre”, Брэст;

22.05 – 22.20 – “Атома”, Віцебск;

22.20 – 22.40 – Фаер-шоу клуб «МАОРЫ», Магілёў;

22.40 – 23.00 – Агністы цырк «Крэсіва», Мінск.

Как прошел купальский фестиваль "СВЯТА СОНЦА" в этом году?

Што яшчэ будзе на фестывалі?

• Горад майстроў (розныя майстэрні: кузня, ганчарная, збройная, апрацоўка каменя, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, ювелірная, манетны двор і шмат іншага).

Свята солнца 2017 рынок

• Купальскі кірмаш (тут вы знойдзеце вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў).

• Этна-пляцоўка. Тут будуць узноўлены традыцыйныя абрады святкавання Купалля, варажбы, пляценне вянкоў, майстар-клас па абрадавых танцах і г.д.

• Карчма (ежа і напоі, як жа без гэтага).

• “Вясковая плошча“. Выступленні танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перфомансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах і г.д.

• Інтэрактыўныя пляцоўкі (больш за 20 лакацый і атракцыёнаў).

Свята Сонца 2022 в Дудутках

Для гасцей фестывалю разгорнецца намётавы лагер (з 21 па 23 чэрвеня). Лагер будзе абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага адпачынку на прыродзе: біяпрыбіральнямі, вадой, кантэйнерамі для збору смецця. Будзе магчымасць набыць дровы, узяць у арэнду намёт, спальныя прыналежнасці ці мангал.

фестиваль Свята Сонца

Як дабрацца на фестываль?

Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце “Мінск – Дудуткі – Мінск” і трансфер па маршруце “Рудзенск – Дудуткі – Рудзенск”.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя