Калі вы адпраўляецеся ў пасёлак Мір, то памятаеце, што ён цікавы не толькі замкам, але і іншымі славутасцямі. Тут можна паглядзець касцёл 17 стагоддзя, былы будынак ешыбота, радавую забудову, капліцу Святаполк-Мірскіх і таксама некалькі цэркваў. Напрыклад, на плошчы 17 верасня размясцілася Траецкая царква.

Храм быў закладзены яшчэ ў прамежак часу паміж 1533 і 1550 годам, але сваё сучаснае аблічча набыў значна пазней.
Узвядзенне храма адбывалася яшчэ пры князі Мікалае Радзівіле, які і прыняў рашэнне аб будаўніцтве царквы. Будынак адразу быў цагляны, у архітэктурным стылі блізкі да барока, меў форму даўгаватага крыжа. Па ўсіх канонах праваслаўя, алтар царквы размяшчаўся на ўсходзе.

Напачатку 18 стагоддзі храм стаў уніяцкім і перайшоў у валоданне базыльянскага ордэна. Аднак у 1824 годзе кляштар у пасёлку Мір быў скасаваны і ў 1839 годзе храм быў ізноў пераасвячоны як праваслаўная царква.
У 1865 годзе храм моцна пацярпеў ад пажару, таму было прынятае рашэнне аб рэканструкцыі разбуранай царквы. Будынак быў перабудаваны і набыў рысы псеўдарускага стылю (па сутнасці царква мураўеўка).
Гарадскі пасёлак Мір не мае патрэбы ў прадстаўленні, яго галоўную цікавостку, – Мірскі замак, ведае амаль кожны. Аднак даволі часта папулярнасць замка пазбаўляе турыстаў жадання паглядзець астатнюю частку Міра, а дарма. У пасёлку ёсць вельмі файная радавая забудова са старадаўніх дамкоў канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя, а таксама былы сінагагальны двор.
Радавая забудова цэнтра цалкам тыповая для населеных пунктаў тагачаснай Беларусі. Сёння ў гэтых сімпатычных будынках размяшчаюцца розныя крамы і адміністрацыйныя службы.
А вось сінагагальны двор у Міры па-свойму ўнікальны. Амаль усе будынкі комплексу адноўлены і выкарыстоўваюцца. Так вялікая сінагога 1896 года рэканструявана пад гасцініцу “Мірскі пасад”, хедэр пад мясцовы музей, малая сінагога пад адміністрацыю.
Усе асноўныя аб’екты старой часткі гарадскога пасёлка Мір размяшчаюцца на вуліцы Кірава і плошчы 17 Верасня.
Раю паглядзець як выглядаў Мірскі замак у фільме “Тры вясёлыя змены”. Недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець руіны сядзібы Обрына і фамільную пахавальню Кашыцаў.