Мястэчка з прыгожай і меладычнай назвай Луна згадваецца ў летапісу яшчэ ў першай палове 15 стагоддзі. Гэтымі землямі ў розныя перыяды валодалі Крошынскія, Сапегі, Чэхаўскія, Рамеры, Друцкія-Любецкія і Крупінскія. Адна з галоўных цікавостак – касцёл Святой Ганны, будаўніцтва якога, дарэчы, вялося на грошы апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Касцёл у аграгарадку Лунна

Гэты мураваны храм збудавалі напрыканцы 18 стагоддзя на месцы драўлянага папярэдніка. Аднак гісторыя самой каталіцкай парафіі ў Лунна пачынаецца раней – у 1546 годзе. Калі Бона Сфорца д’Арагона, жонка караля ВКЛ Жыгімонта I, сваім рашэннем заснавала ў гэтых краях першы касцёл.

Касцёл Святой Ганны 1782 года ў Лунне

Напамінкам пра тыя падзеі служыць валун перад уваходам, на якім нават пазначана памятная дата – 1546 год.

Камень у гонар заснавання мястэчка Лунна

Храм Святой Ганны выкананы з бутавага каменя, часткова атынкаваны. Па перыметры будынка размяшчаюцца арачныя вокны і нішы, фасад упрыгожаны фальш-калонамі.

Каталіцкі храм у вёсцы Лунна

Будаўніцтва мураванага касцёла які можна паглядзець сёння, адбывалася ўжо за часам Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1782 годзе. Гэтая дата захавана ў выглядзе мемарыяльнай шыльды на фасадзе будынка.

Франтон касцёла Лунна

Другая дата, 1895 год, – гэта год поўнай рэнавацыі касцёла, калі ён быў грунтоўна перабудаваны ў архітэктуры позняга класіцызму.

Касцёл у Лунне, Мастоўскі раён

Лічыцца, што ад храма-папярэдніка захавалася толькі апсіда. Кіравала і спансавала гэтыя работы Марыя з Друцкіх-Любецкіх, прадстаўнікі гэтага роду ў тыя часы валодалі Лунна і бліжэйшымі землямі (у тым ліку маёнткам Черлёна).На касцёльнай тэрыторыі ёсць і некалькі цікавых надмагільных помнікаў і скульптур.

Надмагілле Чахоўскіх у аграгарадку Лунна

Незвычайнае надмагілле каля касцёла ў аграгарадку Лунна

Звярніце ўвагу на склеп роду Чахоўскіх, якія валодалі Лунна пасля Друцкіх-Любецкіх.

Старадаўняя магіла ў аграгарадку Лунна

З іншага боку касцёла знаходзіцца склеп роду Каменскіх.

Надмагілле Мразоўскіх у ЛуннаНеагатычны надмагілле ў вёсцы Лунна

Перад касцёлам у канцы 19 стагоддзя была пабудавана кампактная вежа-званіца ў 2 ярусы.

Званіца ў вёсцы Лунна

Акрамя касцёла ў мястэчку Лунна захавалася і прыгожая радавая забудова, прадстаўленая 1-2 павярховымі будынкамі з жоўтай цэглы.

Што паглядзець у аграгарадку Лунна?

Радавая забудова ў аграгарадку Лунна, Мастоўскі раён

Падобная радавая забудова даволі тыповая. Напрыклад раней, а часам і зараз, такія будынкі сустракаліся амаль у кожным мястэчкі ці городзе Беларусі, але далёка не ўсюды яны захаваліся. Дарэчы ў Лунна пражывала вялікая габрэйская абшчына (каля 65% ад усіх жыхароў), прадстаўнікі якой у асноўным і будавалі гэтыя сімпатычныя дамкі.

Дзе была сінагога ў мястэчку Лунна?

Таму даволі лагічна, што ў Лунна было 3 сінагогі, але на жаль да нашых дзён яны не дайшлі. Некаторыя напаміны пра яўрэйскае мінулае гэтага мястэчка ўсё яшчэ можна адшукаць і цалкам яно не згублена.

Побач з мястэчка Лунна калісьці знаходзіўся маёнтак з гучнай і прыгожай назвай “Воля“. На сучасных мапах такога тапоніма ўжо няма, а сама тэрыторыя ўключана ў склад аграгарадка. Як зразумела, гэтыя землі таксама маюць багатую і насычаную гісторыю, датагож і спіс вядомых уладароў. А напамінам пра тыя слаўныя часы служыць часткова закінутая сядзіба Тарасавічаў (у многіх крыніцах Крывіцкіх).

Былая сядзіба Крывіцкіх-Тарасовічаў у Лунна (мястэчка Воля)

Сядзіба Тарасавічаў у Лунна
Так сядзіба выглядала ў першай палове 20 стагоддзі. Здымак зроблены арыентыровачна ў 1937 году, крыніца: кніга Aftanazy Roman. “Dzieje rezydencji на dawnych kresach Rzeczypospolitej” том 3.

Будаўніцтвам гэтай сядзібы займаліся прадстаўнікі роду Крывіцкіх, да якіх маёнтак перайшоў ад Чахоўскіх і Рамераў, якія валодалі Лунна з пачатку 19-га стагоддзя. Дом у класічнай форме архітэктуры, са скругленым порцікам, скончаны да 1832 года. Што цікава, падобны маёнтак быў і ў іншым мястэчку Гарадзеншчыны – Росі, якім валодалі Патоцкія.

Сядзіба "Воля" ў Лунна

У сярэдзіне 19 стагоддзі, Юзэфа Крывіцкая абвянчалася з Уладзіславам Тарасовічам, так у фальварка Воля змяніліся ўладальнікі. Далейшая гісторыя маёнтка будзе звязана менавіта з гэтым шляхецкім родам.

Маёнтак Крывіцкіх у Лунна

Сядзіба Крывіцкіх у Лунна, старое фота
крыніца: кніга Aftanazy Roman. “Dzieje rezydencji на dawnych kresach Rzeczypospolitej” тым 3. Здымак 1934-37 гг.

Пасля паражэння паўстання 1863 года, Тарасовічы апынуліся ў цяжкім фінансавым становішчы і маглі злёгку згубіць свой адзіны маёнтак. Аднак па шчаслівым абставінам змаглі захаваць за сабой сядзібу.

Былая сядзіба Крывіцкіх "Воля" ў Лунна

Сядзіба Лунна, старое фота
Здымак Louise Arner Boyd, 1934 год

У 1915 годзе, сям’я Тарасовічаў была вымушына пакінуць свой дом і пераехаць у Мінск, ратуючыся ад наступу нямецкіх войскаў. Вярнуцца ў Лунна-Воля яны здолелі ўжо толькі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Іх сядзіба стаяла напаўразбуранай і разрабаванай, аднак старэйшыя прадстаўнікі Тарасовічаў, Эдвард і Ядвіга-Эмілія, змаглі аднавіць маёнтак і да 1928 года ён ужо расквітнеў. На старых здымках 30-ых гадоў можна ўбачыць шчаслівую сям’ю Тарасовічаў, якія нават не падазравалі якая бяда ідзе ў іх дом.

У 1939 годзе сядзіба зноў разрабавана. На той перыяд у Лунна заставаўся толькі малодшы сын Эдварда – Казімір Тарасовіч. Яго лёс склаўся даволі складана: былі абвінавачанні ў супрацоўніцтве з Арміяй Краёва, арышт і спасылка ў Казахстан. На доўгія гады ягоная гісторыя заставалася невядомай, але ў 1956 годзе ўсплывае цікавы факт. Разам з жонкай ён быў праездам у Гродзенскім раёне і ў касцёле ў вёсцы Каменка хрысціў сваю дачку. Памёр ён у 1988 годзе ў Гнезна, дзе часта бывалі і жылі яго продкі. Таксама вядома што старэйшы брат Станіслаў, пасля заканчэння вайны эміграваў у Канаду. Перад смерцю прыязджаў у Беларусь і нават паспеў сустрэцца з братам.

Былы сядзібны дом у аграгарадку Лунна

Пасля вайны сядзібу-палацык выкарыстоўвалі як мясцовы Дом Культуры, затым пад жыллё. Складаны арачны порцік знеслі, пакінуўшы ад яго толькі дзве фальш-калоны. Побач з сядзібай знаходзіцца невялічкі квадратны будынак, стылістычна вельмі нагадвае флігель ці афіцыну. Аднак ёсць інфармацыя, што ён будаваўся значна пазней.

Флігель сядзібы Лунна

Прыгледзеўшыся да іншых пабудоў у вёсцы можна знайсці пілоны ад уязной брамы. Захавалася і алея дрэў, дарога ад якой вядзе ў сам аграгардок Лунна. Былая сядзіба Тарасовічаў прыбывае ў моцна закінутым стане і сітуацыя пагаршаецца з кожным годам. Старадаўняя сядзіба размяшчаецца недалёка ад трасы Р44, з’езд на вуліцу Сельгасхімія. На ўскрайку Лунна можна таксама паглядзець на старажытныя габрэйскіі могілкі і адно хрысціянскае, на якім узвышаецца капліца Святога Роха. Яшчэ адна славутасць мястэчка – царква Святога Іаана Прадцечы, якая размяшчаецца ў самым цэнтры Лунна.

Царква Святога Іаана Прадцечы Лунна

Гэты праваслаўны храм пабудаваны ў 1889 годзе па праекце Івана Трубнікава (ён дарэчы ў свой час займаўся рэканструкцыяй царквы ў Сынкавічах) у рэтраспектыўна-рускім стылі архітэктуры і з’яўляецца дамінантай аграгарадка.

Царква ў аграгарадку Лунна

Калі хочаце больш даведацца пра гісторыю Лунна і мястэчка Воля, тады прачытайце кнігу “Маё мястэчка Луна-Воля” Лявона Карповіча. Ніжэй на мапе кропка з адзнакай месца дзе стаіць сядзіба:

Недалёка ад гэтых мясцін знаходзіцца вёска Воўпа, дзе ёсць магчымасць убачыць унікальны помнік драўлянага дойлідства – касцёл Святога Яна Хрысціцеля.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь