Поразава – гэта файнае мястэчка ў Свіслацкім раёне, Гродзенскай вобласці, дзе хапае гістарычных аб’ектаў. Адным з якіх з’яўляецца былая сінагога, пабудаваная ў другой палове 19 стагоддзя. Унікальнасць гэтай сінагогі ў тым, што яна выканана з буйнога бутавага каменю.

Што паглядзець у Поразава?

Руіны сінагогі ў Поразава

Падчас Другой сусветнай вайны ў Поразава створана гета, у якое трапілі яўрэйскія жыхары тагачаснага Поразаўскага раёна. Большасць з гэтых людзей былі забітыя да 1944 года. З таго часу яўрэйская гісторыя гарадскога пасёлка амаль цалкам перарываецца, а адным з нямногіх напамінаў служыць якраз гэты старажытны будынак.

Поразава што паглядзець?

За савецкім часам пабудову перапрафілявалі пад склад, перабудавалі дах і змянілі ўнутраную планіроўку. З часам неабходнасць у гэтым аб’екце знікла і яго проста перасталі выкарыстоўваць.

Сінагога ў Поразава

У 2019 годзе былую сінагогу выстаўлялі на аўкцыён за 18 тысяч рублёў. На жаль пакупнікоў не знайшлося, затое ва ўсіх жадаючых была магчымасць зазірнуць у тэхнічны пашпарт, дзе можна было ўбачыць некаторыя характарыстыкі будынка. Так агульная плошча складае – 474 метраў квадратных, ён мае 2 паверхі, дата прыёмкі на баланс – 1964 год.

Закінутая сінагога ў аграгарадку Поразава

Годам раней, у 2018 годзе, выхадцы з Поразава ўсталявалі мемарыяльны камень у памяць аб 354 расстраляных яўрэях.

Унікальная сінагога ў Поразава, Гродзенская вобласць

Помнік каля сінагогі ў Поразава

Сінагога знаходзіцца недалёка ад цэнтра гарадскога пасёлка, каля дарогі Р78, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Поразава таксама паглядзіце касцёл 1828 года і драўляную сядзібу Бутаўт-Андрэйкавічаў. Яшчэ раю з’ездзіць у адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі – Ваўкавыск.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь