Яшчэ напрыканцы 19 – пачатку 20 стагоддзя ў Брэсце дзейнічалі 4 сінагогі і каля 20 малітоўных дамоў. Амаль палова, а па некаторых крыніцах да 70%, жыхароў горада былі габрэямі. Пасля савецкіх чыстак і кровапралітнай вайны лічбы сталі зусім іншымі. Давайце разбяромся што захавалася ад былой габрэйскай спадчыны ў горадзе. Харальная сінагога ў цэнтры была перабудавана ў кінатэатр “Беларусь”, а будынак “Зялёнай” сінагогі на вуліцы Дзяржынскага 25 знеслі. Затое захавалася пабудова, дзе райней знаходзілася сінагога Эгдэш, – гэта сённяшняя вуліца Савецкіх Пагранічнікаў, 52.


Калі паглядзець на сучасны будынак, то пазнаць у ім сінагогу амаль немагчыма ці вельмі складана.

Ад былога дэкору нічога не ацалела, мабыць толькі карніз і агульныя планіровачныя рашэнні. Пра тое, што перад намі сапраўды былая сінагога падказвае таблічка “Гістарычная каштоўнасць”.

Сінагогу тут пабудавалі ў перыяд з 1884 па 1896 год. Пасля пачатку вайны ў 39 годзе, у сценах яўрэйскага храма размясціўся прытулак для польскіх уцекачоў.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны тут адкрылі клуб “Прагрэс”, чыя шыльда тут вісела аж да 2019 года.

На старой шыльдзе ўсё яшчэ чытаюцца літары. На іх месцы размясцілі старыя фатаграфіі сінагогі, зробленыя яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя, а таксама выявы варыянтаў рэстаўрацыі.

Габрэйская абшчына Брэста выкупіла гэты будынак амаль за 300 тысяч $ і плануе аднавіць даваеннае аблічча. Але пакуль гэтыя работы толькі ў планах.

Былая сінагога Эгдэш размешчана па суседстве з кафедральным саборам Святога Сімяона, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
У Брэсце яшчэ будзе цікава паглядзець будынак былой кірхі і Свята-Мікалаеўскую царкву.





