На рацэ Нёман стаіць даволі вядомы горад Беларусі – Масты, які славіцца, што зусім нядзіўна, самым доўгім падвесным мастком у краіне. А вось па суседстве з гэтым горадам размяшчаецца населены пункт – Масты Правыя, дзе можна паглядзець – былую сядзібу Азнабішыных.

Славутасці Беларусі - Правыя Масты

Інфармацыі пра ўладальнікаў, як і аб самой сядзібе, – няшмат. Мяркуючы па ейнай класічнай архітэктуры, будынак быў збудаваны дзесьці ў канцы ці другой палове 19 стагоддзя.

Сядзіба Масты Правыя

Вядома што пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў сценах гэтай сядзібы дзейнічала спецыяльная школа-інтэрнат. Яе закрылі напачатку 2000-ых, пасля чаго пабудова даволі доўга пуставала.

Сядзібны дом у вёсцы Правыя Масты

У 2013 годзе былую сядзібу аддалі храму іконы Божай Маці, пачалася рэканструкцыя будынка пад рэлігійныя патрэбы.

Сядзіба ў вёсцы Масты Правыя

Па выніку такой рэканструкцыі штосьці выглядае няблага, а нешта – мо лепей бы і не чапалі. Да прыкладу круглую веранду з конусападобным дахам спрасцілі, змяніўшы куты і канструкцыю. Пра тое, што будынак зараз мае дачыненне да праваслаўнай царквы падказвае і цыбульная глаўка.

Семінарыя і царква ў вёсцы Правыя Масты

Паркавы бок сядзібнага дома таксама крыху перабудавалі: знеслі дэкаратыўны балкон, што стаяў на дзвюх калонах.

Сядзібы Беларусі

Парадны бок вылучаецца порцікам – класічны атрыбут для падобных сядзібных комплексаў.

Правыя Масты сядзіба

Калісьці ў мястэчку Правыя Масты быў і старажытны драўляны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, але на жаль страчаны ў 1980 годзе. Яго замяніў новы храм Святога Яна Хрысціцеля, што пабудавалі ў 1992 годзе. Сядзіба-царква знаходзіцца адразу каля трасы Р41, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю паглядзець незвычайны храм у Ражанцы і неагатычны касцёл у Песках.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь