Свіслач, Гродзенскай вобласці, – гэта багаты на славутасці і цікавосткі горад, шмат з якіх тым ці іншым чынам датычацца Тышкевічаў. Адным з першых прадстаўнікоў гэтага роду, якія валодалі Свіслаччу, быў Вінцэнт Тышкевіч, Герба Ляліва, ён жа верагодна ўнёс і найбольшы ўклад у развіццё гэтага мястэчка. Пры ім у Свіслачы пабудаваны рыначны пляц з масіўным абеліскам, дзе праводзіўся шырока вядомы Успенскі кірмаш. Таксама граф стаў ініцыятарам і галоўным спонсарам адкрыцця ў горадзе акадэмічнай гімназіі, выпускнікамі якой сталі многія вядомыя дзеячы. А на месцы дзе сёння знаходзіцца гарадскі парк, у першай палове 19 стагоддзя, была пабудавана Свіслацкая рэзідэнцыя Тышкевічаў. Для гэтага Вінцэнт перабудаваў старажытны палац Крышпіна Кірштэйна, дабудаваўшы на тэрыторыі 2 флігелі і пашырыўшы пейзажны парк.

Прыкладна так выгляда сядзіба Тышкевічаў у Свіслачы

Гарадскі парк у горадзе Свіслач

На жаль, гэтая сядзіба не захавалася, можна ўбачыць толькі падмурак і сутарэння.

Дзе быў палац Тышкевічаў у Свіслачы?

Аб тым як выглядаў сядзібны дом Тышкевічаў дае ўяўленне малюнак на фота ніжэй. Будынак быў аднапавярховы, але з мансардай, цалкам драўляны, меў складаны ламаны двухсхільны дах.

Свіслач сядзіба Тышкевічаў
Малюнак мастака С.Сыраежка

Галоўны ўваход вылучаўся порцікам з невялікім балконам, а перад ім быў разбіты парк з “колам” для карэт і клумбай у цэнтры. У сядзібе налічвалася каля 10 пакояў, большая частка з якіх ацяплялася галандскімі кафлянымі печамі. Трэба ўлічваць, што асноўны маёнтак графа Вінцэнта Тышкевіча размяшчаўся ў Лагойску, – там стаяў сапраўды багаты палац.

Месца, дзе была сядзіба Тышкевічаў у Свіслачы

Прамых нашчадкаў Вінцэнт не меў, таму Свіслацкі багаты маёнтак перайшоў да ягонага Лагойскага пляменніка – Тадэвуша Тышкевіча. Чалавек гэта быў гарачы і патрыятычны, актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1830 года. За гэта быў сурова пакараны – землі і сядзібны дом канфіскавалі. Затым па рашэнні расійскага імператара новым уладальнікам сядзібы ў Свіслачы стаў памешчык Пельцых.

Свіслач - страчаная спадчына, палац Тышкевічаў

Драўляны будынак палацыка прастаяў на сваім месцы да 1910 года, лічыцца, што ён цалкам згарэў у пажары і ўжо больш не аднаўляўся.

Падмуркі палаца Тышкевічаў у Свіслачы

Сёння парк Тышкевічаў – гэта адна з галоўных пляцовак для адпачынку мясцовых жыхароў, перыядычна падымаецца пытанне і аб магчымым аднаўленні старадаўняй сядзібы.

Парк у Свіслачы

Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе знаходзілася графская рэзідэнцыя ў Свіслачы:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю з’ездзіць у гарадскі пасёлак Поразава, а таксама паглядзець гатычны касцёл у Гнезна.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь