На трасе Р43, кавалак ад Слуцка і ў бок М1, ёсць шмат годных цікавостак, адна з якіх – былая сядзіба роду Яленскіх у мястэчку Туча. Яленскія валодалі Тучай ажно з сярэдзіны 18 стагоддзя і да 1939 года. За гэты доўгі прамежак часу, сядзібны дом перабудоўваўся і зменьваўся, будаваліся новыя гаспадарчыя пабудовы і нават цэлыя прадпрыемства на тэрыторыі гэтага маёнтку. А вось у сам сядзібны дом Яленскія пераехалі не адразу, першыя гады яны маёнтак здавалі ў рэнт Абуховічам (тым самым якія жылі ў Вялікай Ліпе).

Занядбаная сядзіба Яленскіх у вёсцы Туча

Сядзіба Туча

Сядзібу імаверна заклалі яшчэ ў канцы 18 стагоддзя, а пазней, пры Казіміры Яленскім (гэта ўжо сярэдзіна 19 стагоддзя), будынак набыў рысы класіцызму. За тым часам быў пабудаваны масіўны чатырохкалонны порцік, а з паркавага боку з’явіўся балкон з тэрасай. Па форме дом прастакутны, сіметрычны, асноўны аб’ём аднапавярховы, а цэнтральная частка вылучаецца паверхам з мансардай.

Сядзіба Туча, Клецкі раён, старое фота
1938 год, фота з сайта radzima.org
Старое фота сядзіба Яленскіх у Тучы
1914, скан з кнігі Aftanazy Roman. “Dzieje rezydencji на dawnych kresach Rzeczypospolitej”

Апошняй уладальніцай Тучы была Марыя Яленская, якая пасля смерці мужа ў 1922 годзе засталася адна з 6 дзецьмі. Разрабаваны пасля Першай сусветнай вайны сядзібны дом пакрысе аднаўлялі і здавалася, што жыццё цалкам наладзіцца.

Закінутая сядзіба Туча

На старых фатаграфіях, першай паловы 20 стагоддзя, можна ўбачыць як сядзіба Туча выглядала да таго як Яленскіх выгналі з роднай зямлі.

Мястэчка Туча, старое фота
1917-18 гады, з сайта: Глобус Беларусі

Аднак надышоў 1939 год і за “польскімі здраднікамі” прыйшлі байцы НКУС. Нягледзячы на ​​ўсе спробы абараніць у судзе бацькоўскі дом і свой гонар – вынікам стала высылка ў далёкі Казахстан, куды Марыя Яленская адправілася са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Гэтае сасланьне перажыве толькі старэйшая дачка Ядвіга, якой дапамогуць у 1943 годзе з’ехаць у Бразілію

Сядзіба Туча, Беларусь

Занядбаная сядзіба Яленскіх у вёсцы Туча, Клецкі раёнv

Пад час Другой сусветнай вайны былую сядзібу выкарыстоўвалі як ваенны шпіталь, праўда зусім нядоўга. Па ўсёй бачнасці ўсе нешматлікія падапечныя загінулі і былі пахаваны ў мясцовым парку, у 1958 годзе на месцы пахаванняў усталявалі абеліск-мемарыял. З 1970 года маёнтак у Тучы выкарыстоўвалі як школу, дарэчы менавіта тады і быў прыбудаваны корпус з сілікатнай цэглы, які служыў спартзалай.

Сядзіба Яленскіх

Унутры былой сядзібы Яленскіх – сапраўдны смутак, усё што можна зламаць – зламалі.

Закінутая сядзіба Туча Яленскіх

Закінутая сядзіба Яленскіх

У 2011 годзе кампанія “Дольчэ Аўта” выкупіла разбураную сядзібу за невялікую суму. Распрацавалі праект і план рэканструкцыі, паводле якога да 2013 года ў Тучы павінен быў з’явіцца новы турыстычны аб’ект. На жаль інвестар так і не змог выканаць свае абавязкі і ў 2016 годзе адбыліся новыя таргі і спроба знайсці выратавальныя інвестыцыі, але зноў няўдала. Чарговая спроба прадаць сядзібу адбылася ў 2021 годзе, ужо за адну базавую (на той час 29 рублёў). У 2025 годзе, будынак сядзібы зноўку на таргах і таксама за 1 базавую.

Маёнтак Яленскіх у Тучы

Закінутая сядзіба

Пабудова знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Туча, каля мясцовай крамы, дзе можна прыпаркавацца і прайсці пешшу да дома.

У гэтых краях будзе цікава наведаць былы маёнтак Макраны, а таксама іншую сядзібу Яленскіх, што ў Янавічах.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь