У вёсцы Стралкава, што ў Клецкім раёне (у некаторых крыніцах мястэчка таксама згадваецца як “Шчаўкава”) захавалася невялічкая сядзіба і некалькі гаспадарчых пабудоў першай паловы 20 стагоддзя. Гэты фальварак належаў памешчыку Стралку (Стржалку) Дамініку Вікенцьевічу.

Дом пабудаваны ў 1909 годзе, аб чым дарэчы сведчаць памятныя лічбы на фасадзе.

Сядзіба Стралкаў і Янкоўскіх выканана ў класічнай архітэктуры, была збудавана з цэглы, цалкам аднапавярховая, даволі сціплых памераў – каля 25 на 14 метраў. З архітэктурных элементаў увагу прыцягвае масіўны чатырохкалонны порцік з трохкутным фронтам – падобныя атрыбуты неад’емная частка сядзіб таго часу.


З зваротнага боку дома, ці яшчэ як кажуць – паркавы бок, будынак вылучаецца паўкруглай сцяной, дзе раней знаходзілася тэраса і сталовая, а таксама выхад у пейзажны парк.


Сядзіба ў Стралкаве мае таксама бакавыя ўваходы з тарцоў, але цалкам імаверна, што гэта ўжо пераробкі і “дапрацоўкі” савецкіх часоў.



Па шляху да сядзібы ёсць разбураны драўляны дом – гэта адна з першых пабудоў фальварка. У некаторых крыніцах пазначаецца што да завяршэння будавання мураванага будынка, сям’я Стралкаў пражывала менавіта ў ім.

Крыху надалей стаіць яшчэ адзін драўляны будынак – свіран, ягоны стан лепей, бачна што яшчэ не так даўно ім карысталіся па прызначэнні.

Прадстаўнікі сям’і Стралкаў паспелі з’ехаць у Польшчу да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. Іхняй маёнтак нацыяналізавалі, а ў сядзібным доме арганізавалі своеасаблівы інтэрнат, льбо так бы мовіць камуналку тых часоў на некалькі сем’яў.

Сёння будынак былой сядзібы выглядае занядбаным. Усе дзверы адчыненыя, унутры дома горы рознага посуду і адзежы, на заднім двары пчальнік. Сюды відавочна хтосьці перыядычна прыязджае даглядаць за пчоламі і ўчасткам.

Якая будучыня чакае гэтую цікавостку прадказаць даволі нескладана. Ідэнтычныя маёнткі былі ў суседніх вёсках: Янавічах, Чырвонай Зорцы, Тучы, Цяснёўцы – на жаль усе яны занядбаныя і надта хутка руйнуюцца.

Знайсці былую сядзібу ў Стралкаве будзе даволі проста. Так калі ехаць ад горада Клецк, то трэба рухацца па трасе H8507 і згарнуць на паказальнік “вёска Стралкава”, ніжэй кропка на мапе:
Яшчэ адна вартая славутасць у гэтым раёне – неагатычны касцёл у Нагорным.








