За 10 кіламетраў ад горада Хойнікі можна паглядзець руіны сядзібы ў пасёлку Рудакоў. Сядзібны комплекс у Рудакове звязаны з двума вядомымі шляхецкімі прозвішчамі. Першая – Аскеркаў, да якіх маёнтак перайшоў у 1816 годзе, дарэчы менавіта пры іх пачалося фармаванне паркавай зоны і будаўніцтва самой сядзібы. А вось з 1884 года ўладальнікамі Рудакова сталі Ваньковічы.
Гісторыя і архітэктура Рудакоўскай сядзібы
Першапачатковы варыянт сядзібнага дома ўяўляў сабой трохкорпусны барочны палац, які быў выкананы з цэглы. Цэнтральная частка – аднапавярховая, а бакавыя карпусы двухпавярховыя.
Цікава, што для будаўніцтва палаца выкарыстоўвалася клінкерная цэгла ўласнай вытворчасці. На большасці цэглы і сёння захавалася кляймо Ваньковічаў.
Сама сядзіба была багата ўпрыгожана пілястрамі і барэльефнымі элементамі. Асобнай увагі быў варты двухсхільны дах з круглымі вокнамі. На старых фатаграфіях добра відаць, як палац выглядаў у першай палове 20 стагоддзя.
Апошнім уладальнікам Рудакова быў Станіслаў Ваньковіч, лічыцца што менавіта пры ім гэтыя месцяны дасягнулі росквіту. Ён актыўна будаваў тут прадпрыемствы, пашырыў парк і нават выкапаў пейзажную сажалку, дзе разводзілі рыбу. Станіслаў выбудаваў сетку дарог у Рудакове і датагож займаўся сельскай гаспадаркай.
Аднак нягледзячы на гэта, у 1917 годзе маёнтак нацыяналізаваны, а ў сценах сядзібы размясцілася сельска-тэхнічнае вучылішча.
Навучальная ўстанова тут працавала да 1986 года. За гэты перыяд былая сядзіба значна перабудавана – знік унікальны дах, а да цэнтральнай часткі дабудаваны другі паверх.
Вёска Рудакоў пацярпела ад аварыі на ЧАЭС, таму менавіта з-за гэтага закінулі ўсе сядзібныя пабудовы, а ПТВ перанеслі у Хойнікі.
На супрацьлеглым баку ад сядзібнага дома Ваньковічаў раней знаходзіліся карпусы вучылішча. У 2021 годзе іх пачалі актыўна руйнаваць, зараз засталіся толькі горы жалезабетону. Прагуляўшыся па вялікай тэрыторыі комплексу тут злёгку ўбачыце розныя гаспадарчыя пабудовы канца 19 – пачатку 20 стагоддзя. Усе яны ў рознай ступені занядбанасці.
Былая сядзіба Ваньковічаў-Аскеркаў знаходзіцца за кіламетр ад трасы Р35. З’язджайце на вёску Рудакоў і рухайцеся прама (да руінаў ёсць паказальнік), былы маёнтак будзе па правую руку. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Што яшчэ паглядзець у гэтым рэгіёне? Калі вам падабаюцца закінутыя месцы, то адпраўляйцеся ў вёску Барысаўшчына, дзе знаходзіцца сядзіба Эстрэмскіх.