Мястэчка Дукора ў Пухавіцкім раёне мае досыць багатую і цікавую гісторыю, якую можна адсочваць яшчэ з 15 стагоддзі. Уладарамі на гэтых землях былі безліч самых розных прадстаўнікоў шляхетных прозвішчаў: Сапегі, Кезгайлы, Шэметы, Завішы, Агінскія. Але ў гэтым артыкуле спынімся на крыху больш познім часе, а калі дакладна – пачынаючы з 1791 года, калі Дукора перайшла да Францішка Оштарпа.

Сядзіба Оштарпаў і Гартынгаў у Дукоры

Музей у Дукоры

Менавіта пры Оштарпах у Дукоре быў пабудаваны касцёл (сёння гэта царква Святога Ільі) і мураваная сядзіба, якая нават нагадвала сапраўдны палац.

Сядзіба Оштарпаў і Гартынгаў у Дукоры
Так выглядаў палац Оштарпаў і Гартынгаў у Дукоры, прыкладна 1910 год

Дарэчы на тэрыторыі гэтай сядзібы сёння і знаходзіцца музейны комплекс “Дукорскі маёнтак”. Дарэчы, уваходная брама – гэта цалкам імаверна што старэйшая забудова, якая захавалася ад сядзібы Оштарпаў. Яе дакладная дата будаўніцтва невядома, але мяркуецца, што яе збудавалі як раз пры Францішкі (пачатак 19 стагоддзі).

Дукорскі маёнтак

Дукора, старое фота
1914 год, старая паштоўка

А вось палац-сядзіба хутчэй за ўсё будавалася ўжо крыху пазней, калі Дукорой валодаў сын Фарнцішка – Леан (Леў) Францавіч Оштарп. Чалавек вельмі цікавы. Ягоная біяграфія змяшчае некалькі характэрных фактаў, якія шмат чаго кажуць. Напрыклад ён меў тытул камандора Мальтыйскага ордэна. Да таго ж у 1847 годзе ў Мінску, у каталіцкім саборы Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Леў з Оштарпаў стаў хросным бацькам вядомаму дзеячу – Эдварду з Вайніловічаў.

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына

Брама ў Дукоры

Як разумееце, складанасці і выпрабавання 20 стагоддзя дрэнна адбіліся на лёсе палаца – да нашых дзён ён не захаваўся. Сёння толькі старыя фота і малюнак Наполеона Орды дапамагаюць уявіць і зразумець як выглядаў шыкоўны палац Оштарпаў.

Як выглядала сядзіба ў Дукоры?
Палац, 1914 года, галоўны фасад

Аднак ёсць і яшчэ што расказаць пра сам палац. Пасля Леана з Оштарпаў, багатыя землі адышлі адной з ягоных дачок, якая вымушана была прадаць маёнтак Канстанціну Гарцінгу (прозвішча таксама даволі вядомае). Гарцінгаў мясцовыя жыхары спачатку сустрэлі не вельмі добра, але з часам звыкліся. Дукора пры новых уладарах працягнула квітнець і багацець.

Сядзіба Оштарпаў і Гартынгаў у Дукоры
Макет сядзібы ў Дукоры

Гартынгам (ці таксама можна Гарцінгам) Дукора належала да 1918 года, затым землі і маёмасць нацыялізавана, палац прыстасавалі пад школу. Аднак ужо напрыканцы Другой сусветнай вайны будынак амаль цалкам быў знішчаны. Сёння на яго месцы зноўку стаіць школа, хто ведае, можа яе збудавалі на старым падмурку, але ў архітэктурным плане тут ужо няма аніякай сувязі са старым будынкам.

Дзе была Сядзіба Оштарпаў у Дукоры
Сучасная школа на месцы сядзібы

Яшчэ адзін напамін са старых часоў – гэта флігель (ці афіцына), сёння ў якой якраз і працуе Дукорскі музей.

Флігель Дукора

Дукора - старое фота
1914 год

Ніжэй кропка з месцам дзе знаходзіўся палац Оштарпаў-Гарцінгаў:

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь