У пачатку чэрвеня 1841 года, у мястэчку Мількаўшчына, нарадзілася пісьменніца і яркая грамадская дзеячка Эліза Паўлоўская (Ажэшка). Ейны бацька, Бенедыкт Паўлоўскі, набыў гэтыя землі ў Баржэцкіх, яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя. Шыкоўных і багатых палацаў Паўлоўскія не будавалі, але ў гэтым краі ў іх было 2 даволі сціплыя аднапавярховыя сядзібы, выкананыя з дрэва. Да нашых дзён гэтыя пабудовы не дайшлі, але пэўны напамінак ўсё ж такі захаваўся.

Як выглядала сядзіба Паўлоскіх у Мількаўшчыне?

Сядзіба Мількаўшчына, дзе нарадзілася Эліза Ажэшка

У Мількаўшчыне (*на старых мапах Мількаўшчызна), на месцы дзе знаходзілася сядзіба, у 2006 годзе ўсталяваны памятны камень, – скульптура Дзевы Марыі і некалькі інфармацыйных стэндаў.

Малая радзіма Элізы Ажэшкі

Сядзіба Паўлоўскіх

Да невялічкага дома Паўлоўскіх вяла кляновая алея, якая часткова захавалася і сёння. Перад уездам размяшчаўся прыгожы газон з кругам, які быў упрыгожаны садам. Тутака жа былі некаторыя гаспадарчыя пабудовы, а ледзь наводдаль стаяла фамільная каплічка, якую разабралі ў 1867 годзе.

Алея Паўлоскіх у Мількаўшчыне

Сядзіба Мількаўшчына, дзе нарадзілася Эліза Ажэшка

Пасля смерці Бенедыкта Паўлоўскага ў 1844 годзе маёнтак перайшоў да яго дачок – Элізы і старэйшай сястры Клеменціны. У 1858 годзе, яшчэ зусім юная Эльжбета пакідае родны край, а ў 1872 годзе прадае фальварак Мазалеўскім.

Сядзіба Паўлоскіх

Нягледзячы на ​​страту маёнтка, Эліза Ажэшка будзе часта вяртацца ў Пузынаўцы (суседняя вёска), дзе пахаваны яе бацька, дзядзька і сястра.

Фамільныя могілкі Паўлоскіх

Апошнімі ўладальнікамі фальварку Мількаўшчына стануць Чацвярцінскія з Жалудка.

Сядзіба Паўлоўскіх

Мількаўшчына - мястэчка дзе нарадзілася Эліза Ажэшка (Паўлоўская)

Знайсці месца дзе знаходзілася сядзіба легендарнай пісьменніцы Элізы Ажэшкі даволі проста. Калі ехаць па дарозе з вёскі Каменка (там дарэчы прыгожы неагатычны касцёл), то адразу на ўездзе злева ёсць шыльда “Радзіма Элізы Ажэшкі”, ніжэй кропка з размяшчэннем гэтай славутасці на мапе:

Пахавана Эліза Паўлоўская ў Гродне на старых каталіцкіх могілках. У Мількаўшчыне можна таксама паглядзець Пакроўскі храм.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь