Ліпаў (па-руску – Липов) – гэта даволі буйны аграгарадок у Калінкавіцкім раёне, Гомельскай вобласці, дзе можна паглядзець былую сядзібу Горватаў. Дарэчы сам Ліпаў, як раз за часам Горватаў, меў іншую назву – Нябытаў.

Сядзіба Горватаў Ліпаў

Старинные усадьбы Беларуси

З другой паловы 18 стагоддзя маёнтак Ліпаў знаходзіўся ва ўласнасці роду Горватаў, – гэта шляхецкі род венгерскага паходжання, герба «Побуг». Першым уладальнікам Ліпава згадваецца Ігнат Тадэвушавіч Горват. Пасля яго маёнтак перайшоў да сына Ігнацыя, суддзі мазырскага, жанатага з Юзэфай Рудніцкай, а затым ужо і да ягонага сына, маршалка мінскага – Атона Горвата. Мяркуецца, што каля 1850 года, як раз такі тагачасны ўладальнік Ліпава, Атон Горват і збудаваў у Ліпаве палац у стылі позняга класіцызму, які часткова і захаваўся да нашых дзён.

Ліпаў сядзіба

Гэтая сядзіба-палац складалася з умоўных трох карпусоў: цэнтральнага, – прамавугольнага ў плане, і двух бакавых, размешчаных перпендыкулярна, з пышнымі заламі і галерэямі. Фасад сядзібы быў строга сіметрычны з элементамі класіцызму. У цэнтры – рызаліт з паўкруглым порцікам, які падтрымліваўся калонкамі, і вялікай тэрасай. На другім паверсе, паабапал былі размешчаны лоджыі ў выглядзе аркады.

Липов - старинная усадьба

Як выглядала сядзіба Горватаў у мястэчку Ліпаў?
Перапрацаваны пры дапамозе ШІ стары здымак, прыкладна так выглядала сядзіба напачатку 20 стагоддзя (паркавы бок)

Унутры палаца, верагодна, знаходзіліся дзве круглыя залы – адна на першым паверсе, другая на другім. А вось які выгляд звонку мелі флігеля – ужо на жаль невядома. Зараз у сценах сядзібы месцяцца розныя адміністрацыі. У 2016 годзе скончыўся капітальны рамонт.

Усадьба Горватов Липов

Мястэчка Ліпаў

Таксама ў адкрытых крыніцах ёсць інфармацыя, што пад час Другой сусветнай вайны палац моцна пацярпеў і быў значна пашкоджаны. Таму цалкам імаверна што ў 50-ыя гады, мінулага стагоддзя, яго перабудавалі, а вось наколькі грунтоўна – пытанне адкрытае.

Ліпаў, Калінкавіцкі раён

Будынак знаходзіцца ў Ліпаве, Паркавы завулак 1, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Горватаў на Палессі было і яшчэ некалькі маёнткаў: Барбароў, Нароўля, Галоўчыцы, Карані, Ельск і іншыя.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь