Ад цэнтра Мінска да пасёлка Новае Поле на машыне можна дабрацца за паўгадзіны і атрымаць асалоду ад старадаўняга парку, а таксама сядзібы Друцкіх-Любецкіх. У 18 стагоддзі маёнтак у Новым Полі належаў Міхаілу Агінскаму, які ў 1794 годзе прадае гэтыя землі Іосіфу Сяляве, пры іх дарэчы і была закладзена драўляная сядзіба. Да Друцкіх-Любецкіх маёнтак перайшаў як пасаг па жаночай лініі ад Сяляваў з прычыны шлюбу, прыблізна ў 1837 годзе. Пры іх сядзіба была перабудавана і павялічана, таксама з’явілася правае жылое крыло і левае з вежай (візітоўка гэтай сядзібы).

Сядзіба Новае Поле.

Як выглядала сядзіба ў вёсцы Новае Поле.
Так выглядала сядзіба ў 1914 годзе. Фота з кнігі Рамана Афтаназі “Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej”

Агульная плошча маёнтка складала каля 16 гектараў, на тэрыторыі размяшчаліся розныя гаспадарчыя пабудовы.

Сядзіба Друцкіх-Любецкіх у пасёлку Новае Поле

Сядзіба Новае Поле.

Да сённяшняга дня захаваўся сам сядзібны дом, а таксама каменная лядоўня (леднік).

Лядоўня Новае Поле

Сядзіба Друцкіх Любецкіх.

Сядзіба ў пасёлку Новае Поле адносіцца да стылю класіцызм, у некаторых крыніцах згадваецца як правінцыйны (ці рамантычны) класіцызм.

Сядзібны дом Новае Поле.

Даволі незвычайным архітэктурным рашэннем можна лічыць 2 ганкі з массіўнымі порцікамі, якія абапіраюцца на вялізарныя калоны. Большая частка сядзібнага дома – аднапавярховая каменная пабудова.

Маёнтак Друцкіх Любецкіх

Найбольшай увагі вартая левая частка сядзібы, пабудаваная пазней за ўсё – напрыканцы 19 стагоддзя. Вылучаецца франтальная вежка з гатычнымі элементамі і трыма паўкруглымі вокнамі. Вежа яскрава рэзаніруе з агульнай канцэпцыяй маёнтка Друцкіх-Любецкіх.

Новае Поле Сядзіба

На першым паверсе таксама знаходзяцца аналагічныя высокія вокны.

На месцы былой сядзібы Друцкіх-Любецкіх сёння размяшчаецца аграрна-эканамічны каледж. Там дзе знаходзіцца галоўны корпус – калісьці быў фруктовы сад і рэдкія віды дрэў.

Новае Поле – гэта сімбіёз савецкага падыходу і шляхецкай спадчыны, тут няма гармоніі, але і няма разрухі. Рухайцеся па трасе М6, не даязджаючы да Ракава трэба згарнуць на дарогу H8940, якая выведзе вас да цэнтра Новага Поля.

За некалькі кіламетраў ад пасёлка можна паглядзець капліцу-пахавальню Вішнеўскіх.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя