Прыехаўшы ў Шчучын абавязкова зазірніце на цэнтральную плошчу горада дзе сёння, як прыкладна і 400 гадоў таму, працякае ўся культурная дзейнасць, а таксама размяшчаюцца асноўныя турыстычныя аб’екты.

Шчучынскі "Біг Бэн"

Увагу прыцягвае цагляная вежа з гадзіннікам, адноўленая ў 2017 годзе па падабенстве капліцы, якая стаяла на гэтым месцы ў пачатку 20 стагоддзя.

Шчучынская вежа

Ніжэй ёсць 2 здымкі, на якіх можна параўнаць сучасны Шчучынскі “Біг-Бэн” і папярэднік. Старую вежу разабралі ў 60-ых гадах, але чаму ўжо ніхто і не ўспомніць.

Вежа ў Шчучыне

На старым даваенным здымку, зробленым з касцёла Святой Тэрэзы, можна добра разгледзець плошчу і радавую забудову. За вежай з гадзіннікам праглядаюцца гандлёвыя рады, якія, на жаль, не захаваліся.

Як выглядаў горад Щучын

Радавая забудова ў Шчучыне

Лепей справы з радавой забудовай Шчучына, якая кропкава захавалася па перыметры цэнтральнай плошчы. У цагляных будынках канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя размяшчаюцца розныя крамы, адміністрацыі, а таксама гасцініца “Уют”.

Гасцініца ў Шчучыне

Горад Шчучын

Насупраць касцёла Святой Тэрэзы знаходзіцца яшчэ адна цікавостка Шчучына – царква Святога Міхала Арханёла.

Шчучынскі "Біг-Бэн", радавая забудова і Міхайлаўская царква

Царква Святога Міхала Арханёла Шчучын

Храм адносіцца да тыпавых праектаў рэтраспектыўна-рускіх цэркваў сярэдзіны 19 стагоддзя. Такія цэрквы пачалі актыўна з’яўляцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі пасля падаўлення паўстання 1863 года. Будаваліся часта на казённыя сродкі рознымі камітэтамі з мэтай узмацнення праваслаўнай веры.

Царква Шчучын

Храм у Шчучыне

Не выключэннем стала і царква Святога Міхала Арханёла, якую збудавалі ў 1865 годзе.

Царква ў Шчучыне.

Шчучынская царква

Ёсць даволі цікавы факт: за савецкім часам царква ў Шчучыне не зачынялася, такое здаралася не тое каб і часта. Адрас храма – вуліца Чырвонаармейская, 1. Каб было зручна, ніжэй кропка з размяшчэннем вежкі на мапе:

Гісторыя Шчучына звязана з прозвішчам Друцкіх-Любецкіх, якія садзейнічалі будаўніцтву касцёла і развіццю горада, таксама ад старажытнага роду да нашых дзён дайшоў палац класічнай архітэктуры.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь