Мазыр – гэта безумоўна ўнікальны горад не толькі з пункту гледжання ландшафту, але і цікавостак. Асабліва ў Мазыры вылучаецца кафедральны сабор Святога Архангела Міхаіла, які будаваўся пры кляштары манахаў-бернардынаў. Дарэчы, першы драўляны кляштар манахі збудавалі яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя, а вось цагляны касцёл з’явіўся значна пазней – у  1760-75 гадах.

Цікавосткі Мазыра: сабор Святога Міхаіла Арханёла

Былы кляштар Бернардынцаў у Мазыры
фота 2021 года

З 1832 года кляштар бернардзінцаў зачынены і ліквідаваны, а іхнія будынкі перадалі спачатку пад бальніца, а пасля пад прысутныя месцы. Касцёл перабудавалі па праваслаўным каноне да 1865 года, прыкладна тады ж царква асвячона ў імя архістратыга Міхаіла.

Мазыр - старая паштоўка
сабор на старой паштоўцы 1906 года
Што паглядзець у горадзе Мазыр?
падобны сучасны ракурс
Кафедральны сабор Святога Архангела Міхаіла ў Мазыры
фота 2025 года

Гэты мазырскі храм з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока. Нягледзячы на ​​шматлікія перабудовы, агулам захаваўся першапачатковы стыль будынка. Да сабору прымыкаюць манастырскія келлі, а яшчэ адзін корпус знаходзіцца ва ўнутраным дворыку.

Праваслаўны сабор у Мазыры

Кафедральны сабор Святога Архангела Міхаіла ў Мазыры

У перыяд антырэлігійнай палітыкі 20 стагоддзя мазырскі сабор выкарыстоўвалі як турму НКУС. Лічыцца, што за няпоўныя 5 гадоў “працы” тут былі рэпрэсіраваны каля 2000 чалавек. У памяць аб гэтых жахлівых падзеях заснаваны невялічкі музей у крыпце храма, аналагаў якому ў Беларусі няма.

Цікавыя славутасці ў горадзе Мазыр

Сёння храм дзейны і адчынены для наведвальнікаў. Сабор у Мазыры з’яўляецца кафедральным – галоўным у Тураўскай епархіі, дарэчы, у 2018 годзе скончылася апошняя рэстаўрацыя.

Сабор у Мазыры

Мазырскі сабор з паветра

Знайсці гэтую славутасць горада будзе нескладана, царква знаходзіцца на вуліцы Фрунзэ 9.

У Мазыры будзе таксама цікава паглядзець замчышка з драўляная крэпасцю і касцёл Святога Міхаіла.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь