Капліца-пахавальня ў вёсцы Гайцюнішкі, Воранаўскага раёна, была пабудавана ў пачатку 17 стагоддзя, па загадзе тагачаснага ўладальніка мястэчка – Пятра Нонхарта. Размяшчалася недалёка ад фамільнага дома-крэпасці, але на жаль, сёння можна ўбачыць толькі ейныя рэшткі.

Капліца-пахавальня Нонхартаў
2025
Руіны ў вёсцы Гайцюнішкі
2019 год

Цалкам імаверна, што гэты масіўны будынак першапачаткова будаваўся як кальвінскі збор. Па вонкавым выглядзе ён чымсьці нагадвае абарончае збудаванне, ці нават невялікую крэпасць.

Руіны капліцы ў вёсцы Гайцюнішкі
1900 год. Крыніца: электронны архіў NOVA

У сваёй архітэктуры, гэта дзіўная пабудова спалучала такую бурную сумесь з готыкі, рэнесансу і элементаў ранняга барока.

Капліца-пахавальня Нонхартаў

Па форме каплічка прамавугольная, памерамі каля 18 на 7 метраў. На старых здымках добра бачны ўмацаваныя контрфорсамі сцены.

Капліца-пахавальня Нонхартаў у Гайцюнішках

Як выглядаў збор у Гайцюнішках?
1934 год, верагодны аўтар фота: Ян Булгак

За сваю доўгую гісторыю капліца стала месцам спачыну для прадстаўнікоў некалькіх шляхетных родаў: Храптовічаў, Шэметаў, Шрэтэраў, Путткамераў і канешне Нонхартаў.

Руіны капліцы Нонхартаў у вёсцы Гайцюнішкі

Руіны кальвінскага збору ў Гайцюнішках

Капліца паспела пабываць не толькі лютэранскай царквой, але і касцёлам. У сярэдзіне 20 стагоддзя гэты храм быў моцна пашкоджаны і ўжо да нас дайшоў у выглядзе развалін пасярод гаспадарчага поля.

Пахавальня Нонхартаў у вёсцы Гайцюнішкі

Былая кірха Гайцюнішкі

На ніжнім фота можна паглядзець як пахавальня Нонхартаў выглядала ў лепшыя гады:

Старое фота: Гайцюнішкі 1920 года
Старое фота: Гайцюнішкі 1920 года

Калі ехаць ад аграгарадка Беняконі, то руіны капліцы будуць справа. Пасля павароту на псіхіятрычную бальніцу літаральна пару хвілін язды, ніжэй кропка на мапе:

Што яшчэ цікавага паглядзець у гэтым рэгіёне? Калі адправіцца па дарозе ўздоўж мяжы, то патрапіце ў вёску Геранёны, дзе можна ўбачыць замчышча Гаштольдаў і Мікалаеўскі касцёл 16 стагоддзя.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь