Сялец – гэта невялікая вёска Магілёўскай вобласці, якая размяшчаецца на трасе Р15 Мсціслаў – Крычаў. Гістарычная назва – Ануфрыева, а галоўная цікавостка – гэта масіўныя руіны царквы Святога Ануфрыя.

Рэшткі царквы ў мястэчку Сялец

Мясціны тут маюць сапраўды багатаю і цікавую гісторыю, а гэтая царква, так бы мовіць, своеасаблівы помнік той былой велічы. Яшчэ напачатку 15 стагоддзя, у гэтых краях быў заснаваны Мсціслаўскі Ануфрыеўскі мужчынскі манастыр. Па легендзе, менавіта тутака сыну князя Лугвенія Альгердавіча з’явілася аблічча Ануфрыя Святога, які выратаваў княжыча з бяды. А той у падзяку даў загад пабудаваць праваслаўны манастыр.Так склалася, што менавіта дзякуючы заступніцтву Мсціслаўскіх князёў, манастыр Святога Ануфрыя доўгія гады пашыраўся і багацеў.

Руіны царквы Ануфрыева

Закінутыя храмы Беларусі

У 1601 годзе манастыр у Ануфрыева стаў уніяцкім, а крыху пазней, дзесьці ў 1635 годзе, тут распачалася дзейнасць манахаў-базыльянаў.

Ануфрыева, Мсціслаў

А вось тую царкву, рэшткі якой можна ўбачыць сёння, пачалі будаваць толькі ў пачатку 19-га стагоддзя, а скончылі ў 1825 годзе. Па архітэктуры храм адносіцца да стылю позняга барока, дзе дамінантай выступае вялізарная пяціярусная вежа-званіца.

Вёска Сялец

Занядбаная Свята-Ануфрыеўская царква ў вёскі Сялец

У 1836 годзе велічны храм павярнулі ва ўлонне праваслаўя царквы, аднак гэта ўжо не быў той вялікі манастыр, а хутчэй простая парафіяльная царква.

Закінуты храм у Ануфрыеве

Таксама дакладна невядома, калі менавіта перастаў дзейнічаць манастыр. Па адных звестках – за савецкім часам, а вось па іншых – яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзі.

Руіны царквы Ануфрыева

З прыходам савецкай улады царкву ў Ануфрыеве (Сялец) нічога добрага не чакала. У 50-ыя ў сценах жылога корпуса размясцілі школу, а скляпенні царквы адвялі пад спартыўную залу. Крыху пазней разабралі металічны дах храма. З якой мэтай, сказаць складана, у адным артыкуле знайшоў інфармацыю, што з металу рабілі так званыя печы-буржуйкі.

Закінутая царква ў Ануфрыеве

Зразумела што адсутнасць даху толькі паскорыла хуткае разбурэння гэтага будынку.

Руіны царквы ў вёсцы Сялец (Ануфрыева)
фота 1939 і 2022 года

Планаў па аднаўленні гэтай царквы ў Ануфрыеве пакуль не было, але ў 2017 годзе правялі кансервацыю першага паверха. У той жа час тут пабудавалі невялічкі драўляны храм, дзе зараз і праводзяцца службы.

Закінутая царква, вёска Сялец

Былы манастыр у вёсцы Ануфрыева

Справа ад царквы захаваліся сцены былой манастырскай келлі, якая цалкам імаверна, што нават старэйшая за сам храм.

Манастыр у Ануфрыеве

Цікавосткі Беларусі - што паглядзець?

Руіны царквы ў вёсцы Ануфрыева

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Недалёка ад вёскі Сялец ёсць яшчэ адны маляўнічыя руіны Колтаўскай царквы. Таксама раю заехаць у старадаўні горад Мсціслаў.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь