У Вілейскім раёне ёсць вельмі прыгожая і да таго ж багатая на гісторыю вёска Ручыца, дзе сёння можна паглядзець маляўнічы падвесны масток, праваслаўны храм, а таксама месца дзе калісьці стаяла сядзіба Агінскіх “Ганута”. Сам гэты маёнтак вядомы яшчэ з 1501 года, як валоданне князёў Гальшанскіх. Затым тут гаспадарылі Пацы, Садоўскія, Сангушкі і Коцелы ад апошніх у 1738 годзе сядзіба і перайшла да Агінскіх. Дарэчы ад Коцелаў разам з “Ганутай”, Казімір Тадэвуш Агінскі атрымаў таксама сядзібу ў Беніцы і ў Маладзечне. У 1755 годзе ў Ручыцы пачынаецца будаўніцтва шыкоўнай летняй рэзідэнцыі, цэнтральнай кампазіцыяй якой становіцца своеасаблівы палац па праекце архітэктараў Томаша Жаброўскага і Абрагама Антонія Гену. Цікава, што па праекце Гену верагодна выканана і сядзіба ў Лявонпалі.

Як выглядала сядзіба Ганута ў Ручыцы
Карціна Напалеона Орды з выглядам сядзібы, сярэдзіна 19 ст.

Ручыца: маёнтак Агінскіх "Ганута" і падвесны масток

Сядзібны комплекс у мястэчку Ганута ўключаў у сябе шэраг пабудоў: асноўны дом, флігель, лямус, млын, дзве капліцы, уязную браму і розныя гаспадарчыя будынкі. Акрамя таго, у 1763 годзе скончана будаўніцтва драўлянага касцёла. Па сваёй архітэктуры палац можна аднесці да стылю барока – прастакутны і аднапавярховы, з высокай мансардай. Цэнтральная частка будынка вылучалася масіўным рызалітам, які завяршаўся трохкутным франтонам. На жаль да нашых дзён сядзіба не захавалася, можна толькі адшукаць падмуркі і засыпаныя сутарэння.

Сядзіба "Ганута" Ручыца
Стары здымак, так сядзіба выглядала ў першай паловы 20 ст.

Ганута з 1814 года належала вядомаму кампазітару Міхаілу Клеафас Агінскаму, які жыў у Залессе, але сюды з задавальненнем прыязджаў на лета. Пасля таго як Агінскія пакінулі беларускія землі ў 1823 годзе маёнтак сталі здаваць у арэнду. У другой палове 19 стагоддзя, уладальнікамі Ручыцы сталі прадстаўнікі Ржавускіх і Лапацінскіх.

Сядзіба Агінскіх "Ганута"

Ганута лямус
Справа ад сядзібы звярніце ўвагу на будынак лямуса

У часы Першай сусветнай вайны сядзіба была моцна пашкоджана, а пры адступленні нямецкіх жаўнераў разрабавана – усе каштоўнасці і рэліквіі вывезены. У пачатку 20-ых гадоў былі зроблены сціплыя спробы аднавіць Гануту, апошнія гаспадары фальварку, Валовічы, нават адрамантавалі сам дом і некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Аднак набліжалася новая вайна, якая канчаткова вырашыла лёс маёнтка ў Ручыцы – поўнае знішчэнне. У пасляваенныя гады руіны сядзібнага дома разабралі на будаўнічыя матэрыялы, сцёршы з памяці тое нешматлікае што заставалася.

Былая сядзіба Ганута

У адрозненне ад сядзібы, у Гануце добра захавалася Успенская царква. Яна размяшчаецца на своеасаблівым паўвостраве, дзе была пабудавана ў 1881 годзе з каменя. Менавіта гэтую пабудову зараз можна назваць галоўнай дамінантай вёскі.

Успенская царква Ручыца

Асобнай увагі вартыя каплічкі, якія будаваліся адначасова з самой сядзібай Агінскіх, па праекце ўсё таго ж архітэктара Гену.

Дзе была сядзіба Агінскіх у Ручыцы?

Незвычайнае месцы Беларусі - Ручыца

Гэтыя каплічкі мелі барочную архітэктуру з элементамі ракако, а ў цэнтры капліц размяшчаліся невялічкія драўляныя скульптуры на пастаментах.

Руіны капліцы ў вёсцы Ручыца

Калі я прыязджаў у Ручыцу ў 2023 годзе каплічкі разбураліся, але ёсць інфармацыя, што не так даўно ўзяліся за іх аднаўленне. Ніжэй старое фота далёкай капліцы:

Рэшткі былой сядзібы Агінскіх «Ганута»
З сайту Глобус Беларусі

А вось каплічка каля асноўнай дарогі захавалася крыху лепш і дае добрае ўяўленне аб першапачатковым абліччы збудавання.

Капліца сядзіба Агінскіх Ганута

Руіны каплічкі Ганута
Першая палова 20 ст. З сайту Глобус Беларусі

Яшчэ адна цікавостка ў Ручыцы – гэта падвесны мост над ракой Нарач.

Падвесны мост у вёсцы Ручыца

Дакладна невядома калі яго пабудавалі, хутчэй за ўсё ўжо ў познія 70-ыя, а потым не раз перараблялі. Уздоўж ракі пры жаданні можна адшукаць і яшчэ некалькі падобных масткоў.

Падвесныя масты Беларусі

Каля каплічкі звярніце ўвагу і на руіны млына 1930 гады.

Руіны млынка ў вёсцы Ручыца

Ніжэй кропка з месцам на мапе, дзе знаходзілася сядзіба “Ганута”:

Калі будзеце ў гэтым краі рэкамендую таксама з’ездзіць у Вілейку і Смаргонь.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь