Сарока звычайная, – гэта добра знаёмая жыхарам Беларусі і Еўропы птушка, сустракаецца паўсюдна і мае даволі прыкметную афарбоўку. Галава, хвост, канцы крылаў і лапкі – чорныя, часта з незвычайным адценнем сіняга, фіялетавага або зялёнага колеру, а ўсё астатняе цельца – белае.
Самкі і самцы знешне амаль не адрозніваюцца, зрэшты як і маладыя асобіны са старымі.
З сарокамі звязана мноства легенд і прымет. Гэта птушка здаўна лічылася сімвалам вестак, у адных краінах добрых, а ў іншых наадварот – прадвеснік бяды (значна часцей з птушкай усё ж звязваюць дрэннае). Ёсць нават фантастычная гісторыя аб тым што сарока адзіная жывёла, якая адмовілася ўвайсці на борт Ноева каўчэга, атрымаўшы за гэта мянушку – “Птушка д’ябла”. На жаль, людзі часцяком сур’ёзна ўспрымаюць такія легенды і ставяцца да Pica pica прадузята.
Нягледзячы на ўсе гэтыя прыкметы, сарока славіцца сваім інтэлектам і лічыцца адной з найразумнейшых птушак. Вядзе аселы лад жыцця, таму сустракаецца круглы год, аддае перавагу паркам і невялічкім гаям.