Малы зуёк, таксама сустракаецца іншая назва гэтай птушцы – малы гальштучнік, або навукова – Charadrius dubius, з’яўляецца адным з прадстаўнікоў сямейства ржанковых. Птушка мае светлую шэра-карычневую спіну і белую ніжнюю частку цела. Галоўная асаблівасць – гэта чорная паласа на шыі, падобная на гальштук, адсюль і адна з народных назваў.

Птушка Малы зуёк

Таксама на галаве ёсць белае кола вакол вока і быццам бы чорная маска, што надае птушцы характэрны выгляд.

Малы зуёк – апісанне і фота

Малы зуёк не лічыцца рэдкім відам, аднак яго папуляцыя можа пакутаваць ад змен у асяроддзі, такіх як забудова прыбярэжных зон і забруджванне вадаёмаў. Charadrius dubius сустракаецца ў Беларусі як мігруючы від. Птушка прылятае ў краіну вясной, звычайна ў красавіку ці напачатку траўня, каб размнажацца, і застаецца да жніўня-верасня.

Птушка малы гальштучнік

Гэты від аддае перавагу адкрытым участкам зямлі: камяністыя ці пешчаныя берагі рэк, азёр, а таксама штучныя вадаёмы. Любіць вільготныя месцы з мінімальнай расліннасцю, што дапамагае лёгка перасоўвацца і паляваць.

Little ringed plover

Сілкуецца галоўным чынам казуркамі, чарвякамі і дробнымі бесхрыбетнымі, якіх знаходзіць на зямлі ці ў вадзе. Птушка хутка бегае па беразе і часта спыняецца, каб з’есці сваю здабычу.

Птушка малы гальштучнік

Малы зуёк з’яўляецца пералётнай птушкай, якая мігруе на зіму ў больш цёплыя рэгіёны, такія як Паўднёвая Еўропа, Афрыка і Паўднёва-Усходняя Азія.

Птушкі Беларусі - зуёк малы

Гэта вельмі асцярожная і даволі пужлівая птушка, якая пры з’яўленні небяспекі адразу ўцякае ці хаваецца, што робіць яе складанай для назірання.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь