Кнігаўка ці як яшчэ часам кажуць каня (Vanellus vanellus) – гэта сярэдняга памеру птушка з сямейства сяўцовых. Мае даволі прыкметную знешнасць, таму даволі лёгка пазнаецца нават здалёк. Акрамя адметнага выгляду, кнігаўкі робяць вельмі характэрныя гукі (хтосьці скажа крык) кшталту “піў-віў”, з-за якога птушку ў некаторых мовах так і называюць “піўка” (калі перакласці).

Як выглядае птушка кнігаўка?

Даўжыня цела гэтай птушкі складае прыкладна 27–35 сантыметраў, размах крылаў каля 67–82 сантыметраў. Афарбоўка ў кнігаўкі, як ужо пісаў, прыкметная: верх цела з металічным зялёна-фіялетавым адценнем, белае брушка і чорная грудка, пыска белая, але з вялікай з цёмнай “маскай”.

Як яшчэ называюць птушку Кнігаўка?

Адна з асаблівасцяў кнігаўкі гэта доўгі і дзіўна выгнуты хвосцік з пёраў на галаве. Крылы ў птушкі шырокія, закругленыя, з кантрасным чорна-белым узорам у палёце.

Птицы Беларуси - Чибис

Звычайна ўбачыць кнігаўку можна на адкрытых вільготных лугах, палях і нават балотах. Сілкуецца птушка дробнымі беспазваночнымі (розныя казуркі, насякомыя, чарвякі, рачкі), якіх яна шукае на паверхні глебы або ў мяккім грунце.

Птушкі Беларусі - кнігаўка

Для Беларусі кнігаўка лічыцца звычайным відам, пралётны падчас вясновай і восеньскай міграцыі. Найбольш шчыльна сустракаецца на Палессі, але добра пашырана і па ўсёй тэрыторыі краіны. Гнёзды ладзяць кнігаўкі на зямлі, у простай ямцы, самка адкладае 3–4  яйкі. Абое бацькі ўдзельнічаюць у ахове птушанят.

Кнігаўка птушаня

Цікавыя факты і моманты:

Па вясне самец кнігаўкі выконвае ў паветры розныя віражы, пікіраванні і “сальта”, суправаджаючы іх крыкамі, каб прывабіць самку – гэта называецца “Шлюбныя танцы”.

Кнігаўка самец і самка

Дзіўны хвосцік на галаве – гэта адметная рыса кнігаўкі, якая асабліва заўважная ў самцоў.

Як выглядае птушка кнігаўка?

Абарона гнязда – вялікая праца, так пры небяспецы для птушанят, дарослыя птушкі часта імітуюць і робяць выгляд што яны паранены, могуць павольна клыпаць па зямлі, – і гэта каб адцягнуць драпежніка ад гнязда.

Гукі кнігаўкі і яе вясновы з’яўленне натхнялі народныя легенды. Так у некаторых традыцыях яе голас лічыўся прадвесцем вясны.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь