Калі вы ідзяце па лесе ці парку і чуеце меладычныя спевы з насычанымі, разнастайнымі гукамі – ёсць даволі вялікая імавернасць што “спявак” – чорны дрозд. Гэтая птушка памерамі каля 24-26 сантыметраў, як вынікае з назвы, чорнага колеру, але з яркай жоўтай дзюбай.

Птушкі Беларусі - Чорны дрозд

Птушка Чорны Дрозд

У Беларусі Turdus merula лічыцца дволі звычайнай птушкай, якую можна сустрэць як у лесе, так і ў лісцяных гарадскіх парках.

Чорны дрозд (Turdus merula) – апісанне і фота

Птушка пералётная – злятая ў вырай у верасні, а вяртаецца ў канцы сакавіка, але некаторыя асобіны застаюцца на зімоўку і не злятаюць.

Як выглядае Чорны Дрозд?

Маладыя чорныя дразды бурыя і больш светлыя з-за чаго іх лёгка зблытаць з пеўчым драздом ці нават шпаком (з-за стракатак).

Птушка чорны дрозд

Птушка шырока распаўсюджана па свеце, ад чаго з ёю звязваюць розныя міфы, легенды і гісторыі. Так чорны дрозд лічыўся неафіцыйным сімвалам набожнасці і нават пустэльніцтва. З-за афарбоўкі птушцы прыпісвалі і містычныя ўласцівасці, да прыкладу ў хату на якой пасяліўся чорны дрозд не стукне маланка.

Як выглядае птушка чорны дрозд?

А вось у Старажытным Рыме да Turdus merula ставіліся зусім інакш і выкарыстоўвалі як звычайных курыц, адкормліваючы і гадуючы для ежы.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя