Адна з найпрыгажэйшых птушак Беларусі, якую дастаткова лёгка можна ўбачыць у натуральным асяроддзі, – чорнагаловы шчыгол (Carduelis carduelis). Гэтыя птушкі актыўныя і часта перасоўваюцца невялікімі зграйкамі, сустракаюцца як у гарадскіх парках, так і на палях.
Самкі і самцы знешне асабліва не адрозніваюцца. Чорнагаловы шчыгол мае сціплыя памеры, крыху больш за 12-13 сантыметраў, яркае апярэнне: каля дзюбы – чырвоная акантоўка, чорная шапачка на верхавіне, белыя шчочкі, цельца з адлівам карычневага, а на крылах жоўтая паласа.
Асноўны рацыён звычайнага шчыгла – дробныя казуркі і рознае насенне, часта можна заспець гэтую птушку за паглынаннем дзьмухаўцоў.
У Беларусі птушачка лічыцца пералётнай і з надыходам восені перабіраецца пасткай у Еўропу, але месцамі застаецца на зімоўку і ў нас.
Шчыглы лічацца сімвалам шчасця, дабрадзейнасці і любові. Птушку звязваюць з хрысціянскімі гісторыямі і легендамі, нават ёсць тлумачэнне адкуль у шчыгла чырвоная пляма на галаве (кроў Хрыста).
Адна з найвядомых прац Карэла Фабрыцыуса – “Шчыгол”, напісана яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Як разумееце на ёй якраз намаляваны Carduelis carduelis. Гэтая карціна стала натхненнем для амерыканскай пісьменніцы Донны Луізы Тарт, а яе аднайменны раман нават быў адзначаны Пулітцэраўскай прэміяй у 2014 годзе. Вось такі гэты натхняльны чарнагаловы шчыгол.