Напалеон Орда – адзін з самых вядомых вандроўнікаў па Беларусі. Менавіта дзякуючы яго малюнкам і літаграфіям можна паглядзець як выглядалі тыя ці іншыя славутасці ў другой палове 19 стагоддзі. Акрамя таго, Напалеон Матэуш Тадэвуш Орда, быў вядомым літаратарам, кампазітарам, скульптарам і нават педагогам. Такі чалавек безумоўна варты помніка у родных краях, які і ўсталяваны ў горадзе Іванава (гістарычны Янаў).

Помнік у гонар Напалеона Орды ў Іванава

Бронзавая скульптура з’явілася ў Іванава ў 1997 годзе, намаганнямі Ігара Голубева. Кампазіцыя прадстаўляе Напалеона Орду, які сядзіць на пні і малюе чарговы архітэктурны эскіз. Дзіўна, але гэта адзіны помнік легендарнаму мастаку ва ўсёй Еўропе.

Мемарыяльная таблічка Напалеон Орда

Некалькі год таму, ад моцнага ветру, гэты помнік пацярпеў: скульптуры адарвала руку з планшэтам. На шчасце, манумент хутка аднавілі.

Помнік Напалеону Ордзе ў Іванава

Помнік у гонар Напалеона Орды ў Іванава

Помнік у гонар Напалеона Орды знаходзіцца за раённым цэнтрам культуры Іванава, недалёка ад Пакроўскай царквы і касцёла, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

На малой Радзіме Напалеона Орды, Варацэвічах, скончыліся работы па аднаўленні фамільнай сядзібы роду Ордаў, таксама працуе добры музей.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь