У Беларусі акрамя класічных славутасцяў-цікавостак хапае і даволі нетыповых, вось як напрыклад помнік агурку ў Альшанах, Столінскага раёна.

Чаму менавіта скульптура агурка вырашалі ўсталяваць у Альшанах? Тут насамрэч усё проста, – бо Альшаны з’яўляюцца неафіцыйнай сталіцай па вырошчванні гэтай гародніны.

Альшанскі помнік – гэта паўтараметровая статуя агурка з чалавечым (?) тварам, нагамі і рукамі (ці лапамі?). На стужачцы гэтага персанажа ёсць надпіс (пераклад з рускай мовы): «Я агурочак заліхвацкі, ядуць мяне па ўсёй планеце!», а ў ягонай руцэ рыдлёўка – як сімвал сельскагаспадарчых работ і працавітасці мясцовых жыхароў.

Ідэя ўсталяваць такую незвычайную скульптуру належыць уладарам кавярні “Альшанскі маёнтак”, на дваровай тэрыторыі якога і стаіць гэткі Агурок. Дарэчы ў Шклове ёсць яшчэ адзін помнік агурка, толькі той значна таўсцейшы і нават старэйшы за гэты.
У гэтым краі будзе цікава паглядзець царкву ў вёсцы Рамель і наведаць стары беларускі горад – Давыд-Гарадок.








