З 28 кастрычніка 2023 да 15 студзеня 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.

Выстава "Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва"

У калекцыі еўрапейскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь збор твораў майстроў французскай школы, храналагічныя рамкі якога ахопліваюць перыяд з 17 па 20 стагоддзе, – адзін з найбольш значных па якасці і колькасці экспанатаў. На працягу многіх стагоддзяў французская школа была найбуйнейшай еўрапейскай мастацкай школай.

Францыя дала свету готыку, знакамітых майстроў Паўночнага Адраджэння; французскія мастакі 17 стагоддзя, нараўне з італьянскімі майстрамі, сталі буйнымі прадстаўнікамі стылю барока, а такія стылі і напрамкі, як класіцызм і ампір, ракако і мастацтва Асветы, з’яўляюцца дасягненнямі чыста французскага мастацтва.

Збор французскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе нямала цікавых, пераважна жывапісных і графічных твораў, на прыкладзе якіх можна паслядоўна і паўнавартасна прадэманстраваць развіццё выяўленчага мастацтва Францыі і яго ўплыў на іншыя еўрапейскія школы. У калекцыі музея захоўваецца шэраг сапраўдных шэдэўраў, створаных такімі вялікімі майстрамі французскай школы, як Жан Франсуа дэ Труа, Алексіс Грыму, Клод-Жазэф Вернэ, Гюбер Рабер, Жан-Батыст Рэньё, Мары Луіза Элізабэт Віжэ-Лебрэн, Франсуа Жэрар і інш. Не менш значным з’яўляецца і збор французскай гравюры, пераважна 18 стагоддзя, а таксама калекцыя французскай кніжнай ілюстрацыі канца 19 – пачатку 20 стагоддзя.

Выстава “Французскае выяўленчае мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” працягвае цыкл тэматычных экспазіцый, якія паказваюць выяўленчае мастацтва асобных еўрапейскіх мастацкіх школ на прыкладзе твораў з калекцыі музея. На выставы будзе прадстаўлена больш за 160 твораў жывапісу, графікі і скульптуры, што дасць магчымасць гледачу больш глыбока пазнаёміцца з калекцыяй Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Творы, што экспануюцца на выставе, даюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з адной з найбуйнейшых мастацкіх школ свету, французскай школай, і прасачыць развіццё і эвалюцыю мастацтва гэтай краіны на працягу 17 – пачатку 20 стагоддзя. Частка твораў, прадстаўленых на выставе, экспануецца ўпершыню.

0 0 голоса
Оцените статью
Подписаться
уведомления
0 Комментарий
Inline Feedbacks
Посмотреть все комментарии