Ружаны – гэта не толькі легендарны палац Сапегаў, у гарадскім пасёлку ёсць і іншыя цікавосткі, сярод якіх безумоўна вылучаецца Петрапаўлаўская царква і корпус былога манастыра базыльян.

Былы манастыр базыльянаў і Петрапаўлаўская царква ў Ружанах
здымак 2025 года
Царква ў Ружанах
фота 2021 года

Каменны храм будаваўся першапачаткова як уніяцкі, а ўсе работы расцягнуліся з 1762 па 1779 гады. Ёсць цікавае меркаванне, што да ўзвядзенне гэтай царквы мае дачыненне стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік віленскага барока – Іаган Крыштоф Глаўбіц. Аднак больш верагодна, што вонкавае аблічча будынка – гэта заслуга архітэктара Яна Самуэля Бекера, фаварыта і галоўнага інжынера Сапегаў.

Петрапаўлаўская царква ў Ружанах

Былы манастыр базыльянаў у Ружанах

У 1781 годзе царкву ў Ружанах асвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла.

Царква ў гарадскім пасёлку Ружаны

Місія ордэна манахаў-базыльян была ліквідавана ў 1834 годзе, а крыху пазней уніяцкая царква пераведзена ў праваслаўе. З 1839 года тут дзейнічаў праваслаўны мужчынскі манастыр, а пасля 1874 – жаночы.

Былы манастыр базыльянаў і Петрапаўлаўская царква ў Ружанах

Ад усяго манастыра сёння захаваўся толькі жылы корпус, які нядаўна рэканструявалі.

Манастыр базыльянаў у Ружанах
Так будынак выглядаў у 2021 годзе

Пасля пажару канца 19-га стагоддзя, цэнтр Ружан моцна выгараў, пацярпела ў тым ліку і гэтая царква. Храм здолелі аднавіць, пры гэтым часткова змяніўшы першапачатковае аблічча. Царква ў Ружанах мае цікавы і складаны фасад з багаццем пілястраў, карнізаў, барочных элементаў. Завяршаецца храм высокай вежай-званіцай.

Ружанская царква і манастыр

За савецкім часам у сценах будынка размяшчаўся шпіталь, потым турма, а пасля трэніровачная база для турыстаў. У 90-ыя храм павярнулі вернікам. Ружанская царква – адна з найстарэйшых у Пружанскім раёне, знаходзіцца ў гістарычным цэнтры, на Плошчы 17 верасня, насупраць касцёла. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Недалёка от Ружан можно паглядзець унікальны Косаўскі палац Пуслоўскіх.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь