За некалькі кіламетраў ад Драгічына, знаходзіцца вёска Пярковічы, дзе са славутасцяў хочацца адзначыць Успенскую царкву і адноўленую, на аснове старых фатаграфій, сядзібу Віславухаў. Мястэчка Пярковічы перайшло да прадстаўнікоў роду Віславухаў яшчэ ў 1756 годзе.

Сядзібны комплекс у Пярковічах
Сядзіба ў Пярковічах
Царква 1805 года ў вёсцы Пярковічы
Царква ў Пярковічах

Першапачатковы варыянт сядзібнага дома быў закладзены ў 1805 годзе пры Зяноне з тых самых Віславухаў. У далейшым маёнтак разрастаўся, а да будынка былі дабудаваныя бакавыя крылы, а таксама абсталяваны вялікі парк з вадаёмам.

Сядзібны парк у Пярковічах

Сядзібна-паркавы ансамбль Віславухаў Пярковічы
Так выглядала сядзіба раней, здымак зрабілі да 1918 года

Двухпавярховая сядзіба мае рысы архітэктуры класіцызм с элементамі барока. Галоўны фасад вылучаецца балконам з чатырохкалонным порцікам. У канцы 19 стагоддзі, гэты порцік замянілі на драўляную веранду. Па чутках гэта адбылося пасля няшчаснага выпадку.

Сядзіба Віславухаў у Пярковічах, Драгічынскі раён

У 1906 годзе адбылася яшчэ адна рэканструкцыя маёнтка, пасля якой аблічча будынка зноўку змянілася. Якраз тады і з’явіўся прыгожы трохступеньчаты атык з рамбічнымі вокнамі.

Пярковічы, Драгічынскі раён

Віславухі валодалі сядзібай у Пярковічах ажно да 1939 года. І нават пасля гэтага адзін з прадстаўнікоў роду, Антоній Віславух, працягваў заставацца тут аж да сакавіка 40 года. Стары прафесар не захацеў пакідаць родны край і сваю вялізарную бібліятэку. На жаль, гэтае ягонае рашэнне скончылася вельмі блага. У той жа год ён быў арыштаваны, а ўсе яго работы і кнігі спалены наўпрост перад ім у парку.

Пярковічы сядзіба Віславухаў

З часам сядзібны дом прыстасавалі пад школу-інтэрнат, які працягвае працаваць тутака і сёння. Сам будынак значна перабудаваны і цалкам страціў былыя планіровачныя рашэнні. Напачатку 21 стагоддзя сядзібу аднавілі па апошніх актуальных здымках.

Вёска Пярковічы, стары фотаздымак
крыніца: Несцярчук Леанід Міхайлавіч. “Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X-XX стагоддзяў

У Пярковічах, калі рухацца ад сядзібы Віславухаў цераз увесь парк і дарогу, то можна патрапіць да старажытнай царквы. Гэты храм, як і сам сядзібны дом, скончылі будаваць у 1805 годзе. Будаўнічыя работы вяліся на грошы тагачаснага ўладальніка Пярковічаў Зянона Віславуха.

Царква 1805 года ў вёсцы Пярковічы

Дарэчы, Успенская царква першапачаткова будавалася як уніяцкая, а вось пасля забароны уніі стала праваслаўнай. Па сваёй архітэктуры Пярковіцкая царква прыклад позняга класіцызм. Храм прамавугольны, аднанефны, без апсідны, мае цікавы фасад з трохкутным франтонам на двух парах дарыйскіх калон.

Царква ў Пярковічах

Па перыметры будынка ідзе карніз да якога прымыкаюць квадратныя паўкалоны.

Царква Успенская ў Пярковічах

Побач з царквой у сярэдзіне 19 стагоддзя збудавана невялічкая вежа-званіца.

Званіца Пярковічы

Над уваходам ёсць аркавая ніша з іконай на гербавым фоне Віславухаў.

Царква 1805 года ў вёсцы Пярковічы

Царкву ў Пярковічах зачынілі за савецкім часам, у 1961 годзе. Храм адабралі ў прыхаджан і арганізавалі ў ім сховішча для ўгнаенняў. За доўгія гады такой эксплуатацыі будынак прыйшоў у заняпад. Адрэстаўрыравалі храм у 90-ыя гада, на грошы мясцовых жыхароў.

Пярковічы

Ніжэй кропка з адзнакай сядзібы на мапе:

Побач з Пярковічамі захавалася ўнікальная капліца-пахавальня роду Ажэшкаў у вёсцы Заказель.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь