Адна з галоўных цікавостак у вёсцы Паланечка – гэта палац Радзівілаў, але акрамя яго абавязкова варта паглядзець і драўляны касцёл Святога Юрыя. Першы варыянт храма на гэтым месцы быў пабудаваны яшчэ ў сярэдзіне 18 стагоддзя, аднак напрыканцы 19 стагоддзі, а дакладна ў 1899 году, храм амаль цалкам перароблены. Праектам новага касцёла займаўся варшаўскі архітэктар Канстанцін Вайцяхоўскі.
Першапачатковы варыянт храма, як і перабудаваны нашчадак, былі выкананы цалкам з дрэва.
Касцёл у Паланэчцы – помнік архітэктуры, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адносіцца пераважна да неагатычнага стылю, але ў ім гэтак жа можна знайсці і рысы мадэрну.
Юр’еўскі касцёл прамавугольнай формы і мае дзве вежы па баках фасада. Галоўны ўваход дэкарыраваны ганкам з двухсхільным падстрэшкам.

У архітэктуры храма прысутнічае шэраг неагатычных элементаў: спічастыя вокны, франтон з акном-ружай, у афармленні задзейнічаны геаметрычны арнамент. Унутры касцёла знаходзіцца арган, які быў створаны ў Вільні, вядомым майстрам Астрамецкім напрыканцы 19 стагоддзі. Адмысловай ўвагі варта надаць і разному алтару з сямю абразамі XVIII-XIX стагоддзяў і карынфскімі калонамі. Дзве чыгунныя мемарыяльныя дошкі ў алтарнай частцы прысвечаныя Радзівілам.
Побач з касцёлам знаходзіцца невялічкая драўляная званіца, якая, імаверна, нават старэйшая за сам храм і датуецца 1855 годам.
Таксама тут пабудавана капліца і плябанія, усе будынкі выкананы ў адной каляровай гаме і ўтвараюць адзіны архітэктурны ансамбль. Храм у Паланэчцы на мапе:
У Беларусі шмат гістарычных помнікаў якія звязаныя з родам Радзівілаў: палац Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскі замак, Траецкі касцёл у Ішкалдзі і безліч іншых.