Адна з галоўных цікавостак горада Івацэвічы – гэта былая сядзіба, ці нават палац, які належаў роду Юндзілаў. Сёння гэты будынак амаль не выкарыстоўваецца, але часткова захаваў сваю аўтэнтычную архітэктура.

Што паглядзець Івацэвічы
Так выглядае палац, фота 2025 года

Колішні палацава-паркавы ансамбль, – радавое гняздо Юндзілаў, прадстаўнікі якога славіліся адукаванасцю, патрыятызмам і актыўным удзелам у нацыянальна-вызваленчым руху на Беларусі ў 19 стагоддзі. Упершыню мястэчка Івацэвічы ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 15 стагоддзя як маёнтак Іллінічаў. З 1559 года Івацэвіцкая сядзіба належала Яну Віктарыну, слонімскаму суддзі і старасту Скідзеля і
Мастоў, а ўжо з 1594 года сядзіба перайшла ва ўласнасць магнатаў Caпeгaў.

Что посмотреть в городе Ивацевичи
паркавы бок сядзібы
Сядзіба Юндзілаў Івацэвічы
галоўны ўваход

Пакуль дасканала невядома, калі Юндзілы пачалі гаспадарыць у Івацэвічах. Вядома толькі, што фундатарам узведзенага тут у 1750 годзе мураванага касцёла быў шляхціц Галухоўскі, таму, верагодна, што пасля Сапегаў Івацэвічы перайшлі да Галухоўскіх, а ўжо ад іх да Юндзілаў. Але ёсць і іншыя крыніцы якія сцвярджаюць, што ўжо ў 1654 годзе маёнтак Івацэвічы належаў Юндзілам. Вось такая блытаніна.

Івацэвічы як выглядаў касцёл?
Той самы касцёл 1750 года, які ў Івацэвічах збудавалі Глухоўскія. Храм на жаль не захаваўся.

Першым вядомым гаспадаром Івацэвіч з’яўляўся Ян Юндзіл (1802—1878), пасля якога маёнтак па спадчыне дастаўся сыну Вітольду, і, нарэшце, унуку Антонію Юндзілу. Невядома таксама, кім і калі быў пабудаваны ў Івацэвічах надзвычай арыгінальны па архітэктуры і мастацкім афармленні палац.

Достопримечательности в городе Ивацевичи

Пастаўлены ён на ўзвышшы, сярод векавых ліп, якія па перыметры ахіналі ўсю сядзібу разам з пладовым садам. Такая кампазіцыя паркавага ансамбля ўскосна сведчыць, што палац пабудаваны не пазней канца 18 стагоддзя. Ён захаваўся да сённяшняга дня дзякуючы таму, што ў ім размяшчалася раённая бальніца.

Івацэвічы старое фота
старое фота, 1931 год
Івацэвічы сядзіба
сучасны ракурс, 2025 год

Гэты гістарычны аб’ект з’яўляецца адным са старадаўніх збудаванняў на Брэстчыне, амаль цалкам захаваў сваё архітэктурнае аблічча і менш за ўсіх пацярпеў за апошнія 2 стагоддзі. Палац у плане мае форму выцягнутага прамавугольніка, узведзены на высокім падмурку, аднапавярховы з амаль квадратнымі вокнамі. Уваход цэнтральнага фасада вылучаны невялікім порцікам на 2 парах стройных калон і 2 неглыбокімі рызалітамі па баках будынка. Над порцікам узвышаецца паўкруглы фігурны шчыток з невялічкім акенцам.

Палац Юндзілаў Івацэвічы

Даволі імпазантны выгляд мае тыльны фасад палаца, у цэнтры якога выступае 5-восевы рызаліт на 6 масіўных калонах з дарычнымі капітэлямі, над якімі ўзвышаецца трохвугольны гладкі франтон. Архітэктурны дэкор абодвух фасадаў мае практычна аднолькавы характар.

Цікавосткі Беларусі: Івацэвічы

Бакавыя фасады мелі некалькі прасцейшы выгляд. На левым бакавым фасадзе меўся невялікі ганак на 2 калонах. Пасля апошняй вайны па баках асноўнага аб’ёму зроблены прыбудоўкі. Увесь будынак апяразваў прафіляваны карніз. Палац быў накрыты гладкім чатырох схільным жалезным дахам, меў 2 пары высокіх комінаў. Унутраная планіроўка будынка сёння значна зменена. Вядома толькі, што ў вялікай зале палаца стаяла вельмі прыгожая старадаўняя мэбля, якая была разрабавана яшчэ ў 1-ю сусветную вайну.

Палац Юндзілаў Івацэвічы

Перад палацам размяшчаўся вялікі газон, а праз яго да параднага ўвахода вяла шырокая алея, абсаджаная жывой агароджай з розных парод кустоў. У парку мелася некалькі прагулачных ліпавых і грабавых алей. Да гэтага часу каля палаца захавалася некалькі лістоўніц.

Палац Юндзілаў старое фота
стары здыма, прыкладна зроблены да 1939 года

Вось кропка з адзнакай гэтай цікавосткі Беларусі на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краю раю таксама заехаць у Косаўскі палац Пуслоўскіх.

*Асноўныя звесткі і даты з кнігі ” Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X-XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)”  Несцярчука Леаніда Міхайлавіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь