Бешанковічы – даволі буйны гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці, размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна. Месца цікавае з пункту гледжання гісторыі і славутасцяў. Напрыклад у пасёлку захавалася царква прарока Святога Ільі сярэдзіны 19 стагоддзя, акрамя таго тут ёсць пантонны мост і нават будынак старога палаца Сапегаў (а гэта заўважце другая палова 17 стагоддзя). Да роду Храптовічаў Бешанковічы перайшлі ад Агінскіх у 1783 годзе. Яны ж і сталі апошнімі ўладальнікамі, менавіта таму мноства будынкаў у Бешанковічах звязана з іх прозвішчам, у тым ліку і будынак палаца ў цэнтры.

Палац Бешанковічаў на малюнку Напалеона Орды.
карціна Напалеона Орды сярэдзіны 19 стагоддзя

Палац Храптовічаў у Бешанковічах: гісторыя і апісанне

Дакладная дата будаўніцтва палаца невядомая, але імаверна – гэта канец 18 стагоддзя. У той перыяд Бешанковічы яшчэ не належалі Храптовічам, так што верагодней за ўсё будаўніцтвам сядзібы займаліся прадстаўнікі роду Агінскіх.

Палацава-паркавы ансамбль Храптовічаў
фота 2024

Па мерках розных палацаў Беларусі, маёнтак Храптовічаў выглядае даволі так сціпла. Па архітэктуры – будынак прыклад ранняга класіцызму, аднак што цікава – без тыповага порціка. Палац каменны, складаўся з 3-х карпусоў, якія ўтвараюць сядзібна-паркавы ансамбль у форме літары П.

Палац Храптовічаў у Бешанковічах
2018
Што паглядзець у Бешанковічах
2024
Старое фота Палац у Бешанковічах
Так палац выглядаў у першай палове 20 стагоддзі. Здымак з прыватнай калекцыі Уладзімера Ліхадзедава

Бакавыя аднапавярховыя флігелі выкарыстоўваліся пад жыллё для прыслугі і гасцей. Цэнтральны двухпавярховы корпус – пад гаспадарскія пакоі і залы для прыёмаў.

Былы палац Храптовічаў у гарадскім пасёлку Бешанковічы

Адзін з найбольш яркіх элементаў сядзібы Храптовічаў – каваны балкон, выкананы ў стылі ампір.

IMG_2810

IMG_2805

Дарэчы, звярніце ўвагу і на невялічкія скульптурныя выявы толі Сфінкса, ці то фараона.

Палац у гарадскім пасёлку Бешанковічы.

Цікавы факт: у сядзібе Храптовічаў у 1812 годзе, на 3 дні, спыняўся Напалеон Банапарт. Да 2012 года, у Бешанковічах існаваў вялізны 400-гадовы дуб яго імя (помнік прыроды). Пад якім нават была напісана карціна з французскім імператарам. Наведваў палац у Бешанковічах і расейскі імператар Аляксандр I.

Палац у Бешанковічах.

Сумныя часы для Храптовічаў наступілі ў пачатку 20 стагоддзя. У 1918 годзе, сядзібу разрабавалі, а ў сценах будынка размясціўся вайсковы полк. За савецкім часам будынак палаца выкарыстоўвалі пад розныя адміністрацыйныя патрэбы, зараз тут размяшчаецца дзіцячая мастацкая школа.

Славутасці горада Бешанковічы

Знайсці гэтую цікавостку будзе даволі проста – адпраўляйцеся на вуліцу Камуністычная, бліжэй да парку, ніжэй кропка на мапе:

Недалёка ад Бешанковіч рэкамендую паглядзець храм у вёсцы Свяча і занядбаны храм у Слабодцы.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя