Навагрудак – унікальны горад, багаты на самыя розныя славутасці, але для тых каму замка, храмаў і музеяў будзе мала, прапаную дадаць у спіс “што паглядзець” – незвычайную забудову першай паловы 20 стагоддзі. Размова пойдзе пра забудову, якая праводзілася ў перыяд Міжваеннай Польшчы, калі ў Навагрудку актыўна ўзводзілі адміністрацыйныя і жылыя дамы ў даволі нетыповай для Беларусі архітэктуры. Большая частка гэтых будынкаў захавалася ва ўмоўным квадраце паміж вуліцамі Міцкевіча і Савецкай.

Закапанскія дамы ў Навагрудку

Каля навагрудскага каледжа вылучаюцца адразу 3 жылыя дамкі ў так званым закапанскім стылі. Аднапавярховыя, са складанай мансардай і высокім двухкалонным порцікам.

Цікавая забудова ў Навагрудку

Менавіта такія праекты дамоў наўсюдна будаваліся для польскіх перасяленцаў у 20-30-ыя гады.

Старыя фота Навагрудка
1925 год

У той жа самы час узводзіліся цэлыя кварталы (так званыя калоніі), але да нашых дзён драўляных пабудоў дайшло зусім няшмат. Частка была разбурана яшчэ падчас вайны, а іншая частка знесена ў 50-60-я гады.

Незвычайныя драўляныя дамы ў Навагрудку

Лёс жыхароў, а гэта ў аснове сваёй былі палякі, часта вайскоўцы, – склалася сумна. Пасля ўваходжання ў 1939 годзе Навагрудка ў склад БССР дамы прымусова канфіскоўвалі, а “непажаданых” адпраўлялі ў Сібір.

Старая забудова Навагрудка
1925 год

Цікава, што акрамя аднапавярховай, часам ішла і шматпавярховая забудова, з рысамі польскага мадэрну, такі дом напрыклад захаваўся на вуліцы Міцкевіча 15.

Як выглядаў Наваградак у 30ыя гады?
здымак Яна Булгака, 1930 год, крыніца: be.wikipedia.org

Старая забудова ў Навагрудку

Жыллё будавалі не толькі для простых людзей, але і вядома для чыноўнікаў усіх рангаў. Так на фота ніжэй можна ўбачыць дом кіраўніка польскай адміністрацыі (гміны), сёння тут размяшчаюцца розныя адміністрацыі горада.

Польская спадчына ў Навагрудку

Незвычайная забудова ў Наваградку

Над праектам гэтага асабняка працаваў польскі архітэктар Ежы Бэйл. Сам дом безумоўна прыгожы, але не з’яўляецца асаблівым, дакладныя яго копіі былі пабудаваны яшчэ ў Слоніме, Валожыне, Нясвіжы, Баранавічах і імаверна ў некаторых іншых гарадах.

Старыя здымкі Навагрудка
здымак Яна Булгака, 1930 год

Тут жа па суседстве стаіць яшчэ адзін цікавы будынак, які ўзводзіўся як наваградскае ваяводства.

Цікавыя будынкі ў Наваградку

Зараз тутака працуе выканаўчы камітэт ды некаторыя іншыя адміністрацыі горада.

Будынак ваяводства ў Наваградку
Kurier Poranny. 20.04.1934. З архіву Сяргея Марціновіча

Крыху далей па вуліцы можна паглядзець будынак былога нацыянальнага банка, пабудаванага ў 20-30я гады.

Польская забудова ў Навагрудку

Яшчэ адзін прыклад польскай архітэктуры ў гэтым раёне – былы чыгуначны вакзал (зараз адміністрацыя аўтавакзала).

Аўтавакзал у Навагрудку

У 20-ыя гады ў Навагрудку актыўна выкарыстоўвалі вузкакалейку, якая праўда да нашых дзён ні ў якім выглядзе не захавалася, а сучаснае чыгуначнае палатно ў горад так і не завялі. Месца вузкакалейкі з часам занялі рэйсавыя аўтобусы і маршруткі.

Старое фота Навагрудка
здымак Яна Булгака, 1930 год

Бонусам у гэты спіс трапляе і яшчэ адна ўнікальная пабудова 20 стагоддзя – акруговы суд на вуліцы Мінская 62.

Старое фота Навагрудак
старая паштоўка 1930 г., фота з сайта “Глобус Беларусі”

Незвычайныя будынкі ў Навагрудку

Ніжэй кропка з размяшчэннем драўляных будынкаў з пачатку артыкула:

Недалёка ад Навагрудка знаходзіцца незвычайны музей Літоўка, які рэкамендую наведаць калі будзеце ў гэтых краях.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь