Калі ехаць цераз вёску Лебедзева ў бок Беніцы, цяжка не заўважыць незвычайную капліцу-пахавальню. Спачатку можна падумаць, што цікавы будынак – стылізаваная новабудоўля, але гэта зусім не так. Пахавальня ўзводзілася ў першай палове 20 стагоддзя, а скончана была ў 1910 годзе.

Неагатычная капліца-пахавальня ў Лебедзеве

Каплічка будавалася верагодна як фамільная пахавальня, але застаецца пытанне для якога роду, тут ёсць 2 версіі. Першая – для Сьвентаржэцкіх, якія жылі ў Малінаўшчыне, другая – Цывінскім, якія валодалі сядзібай у самім Лебедзева.

Капліца ў Лебедзева

Неагатычная капліца-пахавальня ў Лебедзеве

Прама ля сцен каплічкі размяшчаецца надмагілле, якое, напэўна, належала камусьці з фундатараў і дапамагло б дакладна вызначыць заказчыкаў будаўніцтва, але на жаль усе надпісы стёрты.

Капліца ў Лебедзева.

Сцены капліцы дэкарыраваны пілястрамі, уваход выкананы ў выглядзе спічастай аркі.

Капліца ў Лебедзева перажыла дзве вайны, але нават колер цэглы, з якой яна была пабудавана, не змяніўся. Разглядаючы пахавальня, можна знайсці некаторыя адбіткі даўніны.

Капліца Лебедзева

Капліца Лебедзева

Накіраванныя ўверх тонкія вежкі (пінкалі) кажуць аб неагатычным архітэктурным стылі капліцы-пахавальні.

Капліца пахавальня ў Лебедзева

Святыня знаходзіцца на старых каталіцкіх могілках, дзе сустракаюцца нават магілы канца 19 стагоддзя.

Беларусь - капліцы-пахавальні

У Лебедзева была дастаткова вялікая каталіцкая парафія, цэнтрам якой з’яўляўся драўляны касцёл Дзевы Маріі, які згарэў у 1938 годзе. Пасля гэтых падзей функцыі парафіяльнага храма некаторы час выконвала якраз вось гэтая капліца.

Неагатычная капліца-пахавальня ў Лебедзеве 1910 года

За савецкім часам каплічку хутчэё за ўсё не выкарыстоўвалі, але і не разбуралі, верагодна будынак стаяў напаўзакінуты. У 90-ыя капліцу вярнулі вернікам, якія правялі рэканструкцыю.

Неагатычная капліца знаходзіцца на ўскраіне вёскі Лебедзева, калі будзеце ехаць на машыне вы дакладна не прапусціце гэтае месца, яго добра відаць яшчэ з дарогі.

У 10 кіламетрах ад капліцы можна наведаць занядбаны, але не страціўшай сваёй прывабнасці, Траецкі касцёл у Беніцы і дзейную Пакроўскую царкву 19 стагоддзі.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь