Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ўжо другі раз запрашае на начныя гонкі! Забег пройдзе ў ноч з 7 на 8 кастрычніка па тэрыторыі музея народнай архітэктуры і побыту, у вёсцы Азярцо пад Мінскам. Гэта музей-скансэн, яго экспанаты: драўляныя хаты і сядзібы, цэрквы і млыны, свірны і кузні — размясціліся на плошчы больш за 150 га на беразе вадасховішча Пціч. У музей перавозілі старажытныя драўляныя пабудовы з усёй Беларусі. Вы будзеце бегаць па грунтавых дарожках і сцежках паміж славутасцямі, а яшчэ спускацца ў яры, пераадольваць балоты і паднімацца на ўзгоркі.

Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту

Мы чакаем вас у музеі народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо), каб прабегчы 5, 10,
21 км (або 1 км для дзяцей). Гэта будзе сапраўдны трэйл, з самым розным пакрыццём – шырокімі і роўнымі дарожкамі, вузкімі сцежкамі і нават бездарожжам. Ад Мінска да музея ўсяго 4 км. Можна даехаць на маршрутцы ці таксі. Але хаця Мінск побач, нагадваем, што гэта начны забег і падчас старту (у 22:00) на трасе будзе поўная цемра. Ліхтар – абавязковы для кожнага ўдзельніка!

Старт адбудзецца 7 кастрычніка. Калі вы не паспелі прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце і/ці аплаціць праз інтэрнэт, то можна падаць заяўку ў дзень старту, у Цэнтры спаборніцтваў. Прыязджайце ў 19:00, калі бягуць вашыя дзеці, і не пазней за 20:00, калі бяжыце вы самі – мы аформім вам заяўку на месцы.

Ініцыятар і генеральны партнёр спаборніцтваў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Гэта дабрачынны забег. Кожны ўдзельнік робіць свой уклад у развіццё музея, частка сабраных стартавых узносаў будзе перададзена музею.

Кошт квіткоў пасля 20.00:

– для дарослых – 5,50 руб.;

– студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 3,00 руб.;

– для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 3,00 руб.;

– для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.

Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аграгарадку Азярцо. Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, 1111, 1026.

5 1 голос
Оцените статью
Подписаться
уведомления
0 Комментарий
Inline Feedbacks
Посмотреть все комментарии