Адна з самых часта наведвальных славутасцяў паўднёвага В’етнама – музей вайны ў Сайгоне. Таксама вядомы як музей ахвяр вайны ў горадзе Хашымін. Цяжкая і крывавая вайна з ЗША пакінула на гісторыі В’етнама так шмат ран, што нават праз столькі год, ад адных толькі фота моцна цісне на сэрца. Ваенны музей у Сайгоне – месца дзе вы зможаце глыбей даведацца пра гісторыю краіны і ўбачыць экспанаты в’етнамскай вайны.

Час працы: штодня з 7:30 да 18:00
Адрас: Phường 6, District 3, Ho Chi Minh City 700000
Кошт квіткоў: 40 000 Донг (каля 2 $) на момант майго наведвання
Таксама можна набыць брашуру з карыснай інфармацыяй, яе кошт 20 000 донгаў. Знайсці музей в’етнамскай вайны ў Сайгоне не складана, размешчаны ў турыстычнай зоне. Прыблізна 8 хвілін пешу ад cабора Сайгонскай Маці Божай.

Квіткі можна зручна набыць у касе адразу ў дзень наведвання, чэргі ўмераныя, без вялякіх натоўпаў.

Гісторыя Сайгонскага ваеннага музея
Музей адкрыўся 4 верасня, 1975 года, пад назвай “”Exhibition House for US and Puppet Regime Crime“. Што ў прыблізным перакладзе: “Выставачная заля ЗША і Марыянетачнага рэжыму гвалту”. Праз 15 гадоў назву змянілі на менш радыкальную, – “Музей ваенных злачынстваў і агрэсіі”. Канчатковы варыянт, “музей ахвяр вайны”, быў прыняты ў 1995 годзе.

Музей падзелены на 13 умоўных экспазіцый, кожная з якіх раскрывае пэўную тэму або перыяд в’етнамскай вайны. Адмысловая ўвага нададзена архіўным фота матэрыялам з подпісамі да падзей. Будзе вялікім плюсам веданне англійскай мовы, каб зразумець многія фота.

Няма сэнсу апісваць усе залы, для сябе музей ахвяр вайны падзяліў на 3 часткі:
- Экспазіцыя зброі і баявой тэхнікі на вуліцы

- Галоўны будынак – асноўная частка з фота архівам. Тут таксама ёсць заля са зброяй і экспанатамі.


- Трэцяя частка – турма. Гэтая экспазіцыя невялікая, але вельмі цяжкая для ўспрымання. Уяўляе сабой адноўленую камеру “Тыгра”, для ўтрымання ваеннапалонных.

Музей вайны ў Сайгоне адназначна варта наведаць усім, хто прыехаў у Хашымін. Такі вопыт дазволіць па-іншаму зірнуць на в’етнамцаў і іх гісторыю.

Ніжэй кропка з размяшчэннем музея на мапе:
Больш цікавых экскурсій ў горадзе.







