На поўначы Брэсцкай вобласці, ёсць даволі буйная вёска Моўчадзь. У пісьмовых крыніцах гэтая паселішча згадваецца яшчэ ў 15 стагоддзі, таму гісторыя ў мясцін дастаткова старажытная і цікавая, ёсць тут і свае славутасці. Цэнтральная цікавостка ў Моўчадзі – Петрапаўлаўская царква, пабудаваная ў другой палове 19 стагоддзі па даволі тыпавому праекту.

Петрапаўлаўская царква ў Моўчадзі

Храм выкананы ў рэтраспектыўна-рускім стылі (псеўдарускім), уяўляе сабой будынак з чатырох частак: вежа-званіца, трапезная, асноўны аб’ём і апсіду.

Моўчадзь - што паглядзець?

Моўчадзь што паглядзець?
фота: 1914-18

Вакол царквы размешчана агароджа з бутавага каменя.

Царква ў вёсцы Моўчадзь.

Цікава, што за сваю доўгую гісторыю царква Святых Пятра і Паўла не зачынялася, верагодна нават за ваенным часам. Гэты храм – дамінанта Моўчадзі, знаходзіцца ў самым цэнтры на скрыжаванні вуліц Піянерская і Кірава (траса Р108).

царква Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Моўчадзь

Побач з храмам ёсць вось такі будынак (фота знізу), які ў некаторых крыніцах пазначаецца як пякарня, але па форме нагадвае хутчэй габрэйскі хедэр.

Былая габрэйская пякарня ў вёсцы Моўчадзь

Дарэчы ў Моўчадзі, напачатак 20 стагоддзя, была даволі буйная яўрэйская абшчына (каля 1200 жыхароў – яўрэі, дзесьці 70% ад агульнай колькасці). Калі крыху пахадзіць па вёсцы можна адшукаць спадчыну тых часоў: цікавы будынак ці тое карчмы, ці тое габрэйскай крамs, часткова захавалася і былая сінагога. На ўездзе ў вёску звернеце ўвагу на вялікія могілкі, падзеленыя дарогай, тут захавалася невялічкая праваслаўная каплічка.

Закінутая капліца ў вёсцы Моўчадзь

Моўчадзь капліца

Пра гэтую капліцу вядома зусім няшмат. Верагодна яна пабудавана напрыканцы 19-га стагоддзя. Па форме квадратная, з усіх бакоў прарэзана арачнымі вокнамі-ўваходамі, а завяршаецца шатровым купалам з праваслаўнай цыбулінкай.

Закінутая капліца ў вёсцы Моўчадзь

Капліца ў Моўчадзі

Акрамя гэтай капліцы паглядзіце і старыя могілкі, яны хоць і выглядаюць запушчанымі, але са сваёй асаблівай атмасферай.

Крыж побач з капліцай у вёсцы Моўчадзь.

Старадаўнія могілкі Моўчадзь

Постаць анёла ў вёсцы Моўчадзь

Могілкі з капліцай размяшчаюцца па вуліцы Савецкай, амаль адразу на з’ездзе з трасы Р108. Сама вёска Моўчадзь знаходзіцца на мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Калі будзеце ў гэтым краю раю наведаць Дзятлава, дзе можна паглядзець палац-сядзібу Радзівілаў.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь