На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца самыя розныя памятныя калоны, якія часта ўсталёўваліся прадстаўнікамі шляхетных родаў на сваіх землях. Так адна з падобных мемарыяльных калон знаходзіцца ў вёсцы Асошнікі, Пружанскі раён, побач з былым маёнткам Быхаўцаў-Дзяконскіх.


На жаль дакладнай інфармацыі кім і ў гонар якіх падзей яна ўстаноўлена няма. Аднак існуе дзве асноўныя версіі.

Першая – умоўна афіцыйная, пацверджаная інфармацыйнай шыльдай, паводле якой калона – памятны помнік пра паўстанцаў Каліноўскага і падзеях 1863 года. На той момант гэтыя землі як раз і належалі Казіміру Дзяконскаму (у яго быў тут маёнтак, сёння гэта мястэчка Магілёўцы).

Другі варыянт паходжання калоны – гэта ў гонар прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай у 1791 годзе. Напрыканцы 18 стагоддзі прадстаўнікі шляхты актыўна ставілі такія мемарыяльныя калоны па ўсёй тэрыторыі краіны.

Даволі цікавы факт, што ў суседняй вёскі Палонск ёсць падобная калона, але ў больш разбураным стане. Хутчэй за ўсё абедзве гэтыя каломны будаваліся ў адзін і той жа час.

Калона размяшчаецца адразу ля дарогі, якая цягнецца на Лыскава, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую наведаць Ружанскі палац, а таксама з’ездзіць у гарадскі пасёлак Поразава.








