Вось ужо і прайшоў восьмы купальскі фэст “Свята Сонца”, які па неўміручай традыцыі праводзіцца ў Дудутках. Усе ахвочыя і жадаючы змаглі дакрануцца і паглынуцца ў старадаўняе свята Купалле. Паслухаць беларускую музыку, смачна паесці, патанцаваць і павадзіць карагоды вакол вогнішча. Фестываль сабраў шмат наведвальнікаў, па маім адчуванням нават больш чым летась. Праграма ў 2025 годзе была насычаная, але рухалася згодна заяўленаму таймінгу.



Музыкаў і гуртоў падалося што было крыху менш чым звычайна. Для гледачоў выступілі “Гурьба”, Іван Кірчук, Сарматы, “FISHTANK”, “GUDA”, “Дудараў” і “PLEMЯ”.








Трэба адзначыць што працавалі 2 файных і вопытных вядучых (Лявон Казакоў і Базыль Жлуткоўскі), таму купальскія конкурсы праходзілі бадзёра, з жартамі і жадаючымі паўдзельнічаць.

Гэтым годам безумоўна спадабалася ідэя правесці конкурс касцюмаў.




Вячэрняя праграма ўключала і абавязковае фаер-шоў ад вядомых беларускіх каманд.

Тут без сюрпрызаў, самыя гучныя авацыя сабралі артысты вогненнага тэатра “Крэсіва”.

А 23:00, вялікі натоўп людзей пачаў рух у бок ракі “Пціч” дзе запалілі вялікае (ну і яшчэ маленькае) купальскае вогнішча.

Радуе, што фэст “Свята Сонца” трымае добрую планку, спрабуе штогод дадаваць штосьці новае, але захоўвае і традыцыйныя рэчы які падабаюцца наведвальнікам.











