Калі: 29 чэрвеня

Дзе: Дукорскі маёнтак (гэта Пухавіцкі раён, 30 кіламетраў ад Мінска, аграгарадок Дукора).

Квіткі: 40 byn (ёсць варыянты квіткоў са зніжкамі) – глядзіце тут.

Пачатак: Святочная праграма пачынаецца а 14:00 і будзе доўжыцца да поўначы.

Што чакае: безліч інтэрактыўных пляцовак, жывыя выступы музыкаў, гульні, танцы, абавязкова – купальскае вогнішча і шмат іншых забавак на любы густ.

Даведкі: +375 (33) 357 77 64, +375 (44) 707 77 64

29 чэрвеня - святкуем Купалле ў Дукорскім маёнтку

Праграма якая вас чакае на Купалле ў Дукорскім маёнтку

*Арганізатары пакідаюць за сабой права на змены ў праграме.

14:00 – старт працы інтэрактыўных пляцовак з разнастайнымі майстар-класамі і лекцыямі:

  • стварэнне зёлкавага пано ў традыцыйным стылі;
  • лекцыя з дэгустацыяй: “Абрадавая кухня беларусаў”;
  • вырабы арома-сашэ і духмянай солі з эфірнымі алеямі;
  • пляценне на пальцах (старажытнае рамяство);
  • гісторыі і дэманстрацыі ад майстроў музычных інструментаў;
  • навучанне пляценню вянкоў;
  • батлейка “Купальскае шчасце” (лялечны спектакль);
  • роспіс масак з пап’е-машэ і іншыя творчыя заняткі.
Канцэртная праграма

15:00 – асноўная частка і выступы музыкаў, таксама народныя гульні, традыцыйныя танцы, спевы і жывое выкананне.

17:00 – выступ гурта Ethnoloops;

18:30 – гурт Росквіт;

19:30 – Nevika;

Вячэрняя частка свята

21:30 – абранне Купалінкі і Купаліша;

21:50 – святочнае шэсце ў гонар свята;

22:00 – вогненнае шоў з танцамі;

22:15 – скокі праз вогнішча і пусканне вянкоў па вадзе;

22:30 – купальскае фаер-шоў;

22:45 – традыцыйныя карагоды вакол купальскага вогнішча.

29 чэрвеня - святкуем Купалле ў Дукорскім маёнтку

Таксама не забываем!

На тэрыторыі музейнага комплексу вам будуць даступныя ўсе актыўнасці і забаўкі, акрамя таго зможаце больш даведацца пра былую сядзібу Оштарпаў-Гартынгаў і гісторыю Дукоры.

Музей у Дукоры

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь