Адна з галоўных і найбольш цікавых славутасцяў горада ВілейкаКрыжаўзвіжанскі касцёл, які размешчаны ў гістарычным цэнтры. Гэты храм пачалі будаваць у першай палове 20 стагоддзя, але гісторыя каталіцкай парафіі пачынаецца значна раней.

Галоўная славутасць у горадзе Вілейка - неагатычны касцёл

Ролю касцёла ў Вілейцы доўгія гады выконвала невялічкая драўляная капліца, якая цалкам згарэла ў 1810 годзе. Менавіта гэтая падзея стала штуршком для будаўніцтва першага мураванага храма.

Крыжаўзвіжанскі касцёл у Вілейцы

Дарэчы, да сярэдзіны 19 стагоддзя адноўлена і тая старэнькая каплічка, а ўжо ў 1862 годзе пачынаюцца работы па ўзвядзенні новага касцёла па ініцыятыве ксяндза Севярына Мікутовіча.

Вілейскі Крыжаўзвіжанскі касцёл

Аднак падзеі 1863-64 гадоў і задушэння паўстання ўнеслі непрыемныя карэктывы для каталіцкай парафіі. Незавершаны будынак касцёла перадалі праваслаўнай царкве, якую дабудавалі ў 1874 годзе і асвяцілі ў гонар Святога Георгія. Храм не захаваўся, месціўся на месцы будынка Беларусбанка па вуліцы Вадап’янава 19. Ніжэй фота, як выглядаў гэты касцёл:

Як выглядаў стары касцёл у горадзе Вілейка?
крыніца: be.wikipedia, 1916 год

Будаўніцтва сучаснага касцёла ў Вілейцы цягнулася амаль 7 гадоў і скончана толькі ў 1913 годзе. Вілейскі храм узведзены з жоўтай цэглы па праекце архітэктара Аўгуста Кляйна, аб’ядноўвае ў сабе рысы неаготыкі і неараманскага стылю. Грошы на гэты праект вылучыў мясцовы шляхціц Аляксандр Любанскі (уладальнік маёнтка Варонча).

Вілейка

 

Храм асвяцілі ў гонар Узвіжання Святога Крыжа, але часцей яго называюць наўпрост Крыжаўзвіжанскім.

Касцёл у Вілейцы

Касцёлы Беларусі

Першая сусветная вайна пакінула свае адбіткі на абліччы касцёла, будынак даволі моцна пацярпеў падчас абстрэлаў, але быў своечасова адрэстаўраваны ў канцы 20-ых гадоў.

Горад Вілейка

Наступствы Другой сусветнай вайны і пасляваенныя гады былі сумныя і вельмі складанымі. Як і многія іншыя храмы па ўсёй краіне касцёл у Вілейцы закрылі, пасля чаго пераабсталявалі пад склад.

Вілейка галоўная вуліца горада

Храм павярнулі каталікам у 1990 годзе, ён поўнасцю функцыянуе сёння і адкрыты для ўсіх жадаючых. Побач можна паглядзець яшчэ адну цікавостку горада – царкву святой Марыі Егіпецкай.

Касцёл у горадзе Вілейка

Цікавы факт: помнік Леніну, які размешчаны на цэнтральнай плошчы, да сярэдзіны 60-ых гадоў быў павернуты ў іншы бок.

Ленін каля касцёла ў горадзе Вілейка

Касцёл знаходзіцца ў самым цэнтры горада Вілейка, на вуліцы Кастрычніцкая 2, ніжэй адзнака на мапе:

Якія яшчэ цікавыя мясціны варта наведаць побач з Вілейкай? За некалькі кіламетраў ад горада ёсць вёска Вязынь, дзе размяшчаецца незвычайны касцёл і драўляная царква, абодва аб’екта вартыя ўвагі. А калі вас цікавяць прыродныя аб’екты, то раю сплаваць на Птушыны востраў.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь