У цэнтральнай частцы Брэста захаваліся каталіцкія могілкі, якія часта называюць наўпрост “Польскімі”. Тут можна ўбачыць даволі незвычайныя надмагілля, некалькі склепаў, а таксама капліцу-пахавальню сярэдзіны 19 стагоддзя. Самі могілкі першапачаткова размяшчаліся на ўскрайку Брэст-Літоўска, аднак з развіццём і пашырэннем горада, а таксама актыўнай забудовай, месцазнаходжанне могілак на мапе змясцілася да новага цэнтра.

Каталіцкія могілкі ў Брэсце

Каталіцкія могілкі ў Брэсце

Каталіцкія могілкі ў Брэсце закрылі для новых пахаванняў яшчэ ў 1956 годзе. У некаторых крыніцах пазначана, што тут каля 3000 магіл, аднак фактычна ацалелых – значна менш і відавочна не перавышае тысячы.

Польскія могілкі Брэст

Увагу прыцягваюць некалькі пахаванняў з цікавымі надмагільнымі скульптурамі.

Каталіцкія могілкі ў Брэсце

У большасці  сваёй маюць традыцыйныя выявы: анёлаў, Божай Маці, Ісуса Хрыста.

Старадаўнія каталіцкія могілкі і капліца 19 стагоддзя ў Брэсце

Зараз на сучасных могілках падобныя архітэктурныя вынаходствы і формы сустракаюцца вельмі рэдка, а старадаўнія ў большасці сваёй згублены.

Незвычайныя могілкі ў Брэсце

Самое старое надмагілле брэсцкіх могілак датуецца 1836 годам.

Старое надмагілле брэсцкіх могілак

Гуляючы па могілках можна адшукаць магілу Уладзіслава Віснеўскага. Гэта першы бургамістр Брэста-над-Бугам (так горад называўся ў складзе міжваеннай Польшчы з 1921 да 1939 года).

Старадаўнія магілы ў Брэсце

Адна з нямногіх магіл з некранутым бюстам належыць доктару медыцынскіх навук – Паўлу Залеўскаму.

Магіла доктару медыцынскіх навук Паўлу Залеўскаму

Чаму адна з нямногіх? На жаль, каталіцкія могілкі ў Брэсце часта падвяргаліся вандалізму. На шматлікіх плітах і абелісках выпаленыя або збітыя выявы пахаваных.

Польскія могілкі ў Брэсце

На могілках сустракаюцца і вядомыя прозвішчы (у гістарычным плане), напрыклад магіла Марыі Ганны Радзівіл.

Статуя Езуса ў Брэсце

Большасць прадстаўнікоў гэтага старажытнага роду на тэрыторыі Беларусі пахаваны ў фамільнай крыпце ў Нясвіжы. Такое выключэнне выглядае даволі незвычайным, магчыма гэта простае супадзенне.

Каталіцкія могілкі ў Брэсце

Ёсць і ваенныя магілы, у асноўным польскіх жаўнераў. Напрыклад даволі дзіўна выглядае магіла польскага лётчыка.

Магіла з прапелерам у Брэсце

У такіх старых могілак не можа не быць і сваёй гарадской легенды. Па чутках, некалькі польскіх лётчыкаў планавалі ўсталяваць рэкорд на самы далёкі пералёт, але лёс распарадзіўся інакш і іх самалёт разбіўся ў буры. Пахавалі іх якраз на гэтых могілках, а над магіламі ўсталявалі помнік у выглядзе самалётнай шрубы. Па суседстве з лётчыкамі, мяркуючы па крыжах з гусеніц, пахаваны польскія танкісты.

Капліца на могілках у Брэсце

Калі на Кальварыйскім у Мінску захавалася каля 9 падобных каплічак, то на могілках у Брэсце ўсяго адна. Датуецца будынак – 1857 годам (гэтая дата пазначана на сцяне з інфармацыяй).

Капліца магільны склеп у Брэсце 1857 года.

Будаўніцтвам склепа займаўся нейкі M Lablocki, пра яго інфармацыі зусім не знайшоў. З тым хто тут пахаваны яшчэ складаней, прозвішча на сцяне даволі дрэнна чытаецца (верагодна Leonora Lablocki ?), але і тут неякіх дакладных звестак на жаль няма.

Капліца на могілках у Брэсце

Імаверна і ў гэтай капліцы ёсць свая цікавая гісторыя, калі яна вам вядома, – то напішыце калі ласка ў каментарах.

Каталіцкія могілкі і капліца 19 стагоддзя ў Брэсце

Могілкі знаходзяцца на вуліцы Пушкінская, ад Крыжаўзвіжанскага касцёла некалькі кварталаў пешшу, ніжэй адзнака на мапе:

Калі будзеце ў Брэсце, то рэкамендую таксама паглядзець былую кірху і кафедральны сабор Святога Сімяона.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь